Усяго патроху3

У Беларусі складзены рэйтынг айчыннага і імпартнага піва

Было закуплена 44 гатункі піва найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў і вядучых прадпрыемстваў Расіі, Украіны, Германіі.

У Навукова‑практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні прайшла дэгустацыя беларускіх і імпартных гатункаў піва, паведаміла прэс‑служба канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Было закуплена 44 гатункі піва найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў і вядучых прадпрыемстваў Расіі, Украіны, Германіі. Піва на дэгустацыю падавалася ў закрытай бутэльцы, кожнае пад сваім нумарам, прысвоеным загадзя. Паводле ацэнкі дэгустатараў, лепшымі ў васьмі з 10 груп прызнаны айчынныя гатункі піва.

Так, лепшым у групе «Піва светлае 10% названа піва «Аліварыя Дзесятка» ААТ «Піўзавод «Аліварыя».

Першае месца ў групе «Піва светлае 11%» атрымала піва «Гёссэр» ЗЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар». Па гэтай групе ацэньвалася 10 узораў. Усе спецыялісты прыйшлі да адзінага меркавання, што першынствуюць тут айчынныя гатункі, адзначаецца ў паведамленні прэс‑службы.

Вышэйшая ацэнка ў групе «Піва светлае 12%» таксама аддадзена ААТ «Піўзавод «Аліварыя» з півам «Аліварыя залатое». У намінацыі «Піва светлае 14%» імпартнае піва прадстаўлена не было. Першае месца атрымала піва «Александрыя» ААТ «Крыніца».

Лепшым у намінацыі «Піва светлае пшанічнае нефільтраванае 12%» з чатырох прадстаўленых прызнана «Аліварыя белае залатое» ААТ «Піўзавод «Аліварыя».

У намінацыі «Піва цёмнае пшанічнае нефільтраванае 12%» лепшымі названы маркі «Пауланер» і «Пауланер Брауерэй» (Германія).

У групе «Піва цёмнае 12%» перамагло «Лідскае аксамітнае» ААТ «Лідскае піва». У групе «Піва цёмнае 14%» зноў першынствуе ААТ «Піўзавод «Аліварыя» — «Аліварыя Траецкае». Лепшае «Піва цёмнае 18% — 20% — «Портэр Брэсцкі» ААТ «Брэсцкае піва».

У намінацыі «Безалкагольнае піва» лепшым прызнана «Абалонь залатое» ЗАТ «Абалонь», Украіна.

Пры абмеркаванні вынікаў працэдуры камісія прыйшла да адзінага меркавання, што піва, вырабленае айчыннымі піваварамі, не саступае, а часта і лепшае па якасці за імпартнае.

Як адзначылі спецыялісты канцэрна «Белдзяржхарчпрам», галоўнай праблемай беларускіх вытворцаў застаецца пабудова дыстрыбуцыі і маркетынгавых камунікацый, хаця ўжо многія айчынныя кампаніі паставілі гэты аспект на першае месца і дасягнулі заўважных поспехаў ў замацаванні на рынку. Яшчэ адна праблема, лічаць яны, — не заняты айчыннымі піваварамі сегмент рынку «прэміум» і «суперпрэміум», у якім найбольш шырока і прадстаўлена імпартнае піва.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары3

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў6

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка10

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга1

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?14

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў6

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Галоўнае
Усе навіны →