Грамадства33

Беларусам з Беластока адказалі на зварот аб магчымасці вывучаць беларускую мову

15 лістапада 2022 года ў канцылярыю Дэпартамента адукацыі ў Беластоку перадалі 44 заяўкі ад бацькоў, якія хацелі б вучыць сваіх дзяцей беларускай мове. Праз месяц прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока атрымалі афіцыйны адказ ад Дэпартамента адукацыі Беластока, паведамляе MOST.

Асноўныя палажэнні адказу польскіх уладаў.

  • Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі разумее патрэбу падтрымання культурнай і моўнай тоеснасці беларусаў, якія жывуць у Беластоку, а менавіта ў арганізацыі навучання беларускай мове.

  • У сувязі з гэтым быў складзены зварот да Прэзідэнта Рады Міністраў Матэвуша Маравецкага з просьбай знайсці адпаведнае прававое рашэнне і фінансавыя сродкі. Пакуль адказу на зварот не атрымана.

  • Паводле актуальнага права навучанне беларускай мове ў школах арганізавана толькі для польскіх грамадзян, якія належаць да нацыянальнай меншасці.

  • Разам з тым органы ўлады бачаць праблему, якая будзе абмяркоўвацца на супольнай сустрэчы прадстаўнікоў Міністэрства, урадавай адміністрацыі ваяводства і Дэпартамента адукацыі Беластока. Сустрэча запланаваная на студзень 2023 года.

Сутнасць праблемы, якая ўзнікла — што з усіх беластоцкіх школ беларускую мову цяпер выкладаюць толькі ў адной. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

Між тым у апошняй хвалі эміграцыі ў Польшчы ёсць нямала беларусаў, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовы, але цяперашнія польскія законы не даюць ім такой магчымасці. 

Чытайце таксама:

Дыяспара Беластока збірае подпісы, каб арганізаваць урокі беларускай мовы для школьнікаў з Беларусі

Чаму дзеці мігрантаў з Беларусі не могуць вывучаць беларускую мову ў польскай школе і што тут можна зрабіць? 

Беларусы Беласточчыны здолелі адстаяць беларускамоўны дзіцячы садок. Улады хацелі аб'яднаць яго са школай

Каментары3

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    13.12.2022
    Вось бы Света, якая, як быццам, уваходжая ў прэзідэнцкія кабінеты, залатвіла б гэтае пытанне! Хоць бы нейкі вынік быў бы ад т.зв. Кабінета.
  • Тута
    13.12.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, важнасць гэтага пытання была відавочнай ужо ў канцы 20 года, як толькі пачалася міграцыя. Але кабінетная рабілі выгляд, што гэта ўсё ня важна. Тады быў мудры Пуцін у галаве, а не нацыянальная мова. Цяпер пэўна сітуацыя мяняецца, але хутчэй знізу, чым зверху.
  • За паказухай гэта да Лукі.
    14.12.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, Хутка Раство, папрасіце Санту, Ціханоўская вам нічога не абавязана, такія, як вы люстэрка ябацек, яны таксама жыць не могуць без правадыра, які лезе ўсюды.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць