Моды11

Трэнд на выдаленне тлушчу са шчок захоплівае сацыяльныя сеткі

У сацсетках расце цікавасць да выдалення тлушчавых падушачак у шчоках. Распавядаем, што гэта такое і што трэба ведаць пра падобную аперацыю.

Фота: інстаграм-акаўнт leamichele

Калі вы паглядзіце ў люстэрка, смокчучы нейкі напой праз саломінку, то можаце ўбачыць, як бы выглядалі, калі б наважыліся на аперацыю па выдаленні букальнага тлушчу. Букальны (шчочны) тлушч уключае невялікія тлушчавыя падушкі ў ніжняй частцы шчок. Выдаленне яго — адносна хуткая працэдура; і ўсё больш людзей наважваецца на гэтую аперацыю ў надзеі, што іх твар стане больш выразным і сімпатычным.

Каментары і відэа пра гэтую касметычную працэдуру з'явіліся ў сацыяльных сетках, выкліканыя дыскусіямі пра тое, ці схуднелі шчокі розных знакамітасцяў. У TikTok хэштэг #buccalfatremoval за некалькі апошніх тыдняў снежня сабраў ужо больш за 160 мільёнаў праглядаў.

#buccalfatremoval

Сапраўдны выбух у сацсетках пачаўся пасля таго, як актрыса Леа Мішэль апублікавала ў Instagram свой фотаздымак, на якім дэманструе свае рэльефныя шчокі. Пры гэтым яна не згадвала пра працэдуру ў сваім паведамленні і не каментавала здагадкі. А вось вядомая ў ЗША мадэль і тэлевядучая Крысі Тэйген прызналася, што ў мінулым годзе выдаліла свой шчочны тлушч.

Дыскусія падштурхнула многіх людзей пачаць дзяліцца сваімі гісторыямі. Адна маладая жанчына распавяла, што зрабіла гэтую працэдуру, таму што заўсёды адчувала, што яе круглы твар не падыходзіць да яе мініяцюрнага целаскладу. Іншыя, хто задаволены працэдурай, дзеляцца фотаздымкамі да і пасля ў TikTok.

Але шэраг відэа ў TikTok таксама перасцерагае ад працэдуры. Тлушч на шчоках не можа аднаўляцца, і калі людзі старэюць і натуральным чынам губляюць тлушч з твару, то ў выніку ў іх западанне шчок можа надаць знямоглы, нездаровы выгляд твару. The Washington Post узяла інтэрв'ю ў некалькіх пластычных хірургаў наконт гэтай працэдуры — і вось што яны сказалі.

Што такое букальны тлушч і чаму некаторыя людзі пазбаўляюцца яго?

Ва ўсіх ёсць шчочны тлушч, ён знаходзіцца паміж скуламі і сківіцамі і стварае контуры твару. Памер яго залежыць не ад вагі чалавека, а ад генетыкі, узросту і формы твару.

Па меркаванні некаторых пластычных хірургаў, выдаленне гэтага тлушчу робіць твар пацыентаў больш выразным і прывабным, у той жа час контур твару ў форме сэрца становіцца больш папулярным у сацсетках. 

Як выдаляецца шчочны тлушч?

Букальны тлушч выдаляюць пад мясцовай анестэзіяй, а ўся працэдура займае менш за гадзіну. З унутранага боку шчакі робіцца пяціміліметровы разрэз, праз які хірург выдаляе тлушч. Часта лекар можа пакінуць частку тлушчу, каб пацыент не выглядаў знясіленым.

Чаму рэкамендуюць захоўваць свой букальны тлушч?

З прычыны таго, што колькасць шчочнага тлушчу ў людзей можа быць розная, людзі, якія ад прыроды маюць яго вельмі мала, з часам могуць пачаць выглядаць «знямоглымі». Яшчэ адна прычына заключаецца ў тым, што пры захаванні сваіх шчок некранутымі можна больш доўгі час выглядаць маладзей, кажуць спецыялісты.

Ці ёсць рызыка?

Любая аперацыя нясе пэўную рызыку. Амерыканскае таварыства пластычных хірургаў папярэджвае, што ў дадатак да рызыкі, звязанай з анестэзіяй, пасля выдалення букальнага тлушчу існуе рызыка ўзнікнення інфекцыі, пашкоджання сліннай пратокі або нерва твару, што прыводзіць да часовай або пастаяннай мышачнай слабасці, здранцвення або змены адчувальнасці, працяглых боляў, ацёку, дрэннага гаення і асіметрыі твару.

Іншая магчымая рызыка — шкадаванне. Букальны тлушч не рэгенеруецца, таму назад дарогі няма.

Крытыкі тэндэнцыі адзначаюць, што залішняя ўвага і шуміха вакол шчок дасылае маладым людзям трывожнае паведамленне: толькі худыя, знямоглыя твары прывабныя.

Некаторыя навукоўцы называюць выдаленне букальнага тлушчу проста яшчэ адной праявай шырока распаўсюджанай барацьбы з атлусценнем, якая пранізвае ўсё грамадства, і звязваюць трэнд з тым, што сучасная культура ўзвышае худзізну і асацыіруе яе з прывабнасцю, дысцыплінай, працавітасцю, здароўем.

Спецыялісты бачаць галоўную рызыку гэтай працэдуры ў тым, што індустрыя прыгажосці і касметалогіі сама стварае праблему і потым шукае яе рашэнне, а гэта асабліва шкодна для маладых людзей, бо прымушае іх не прымаць сябе, а шукаць рашэнні неіснуючых праблем.

Каментары1

  • Сашок
    10.01.2023
    Изврашчэние какоета...

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →