Грамадства

Складзены топ-10 найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі

На пачатак 2026 года ў Беларусі было 65,2 тыс. гандлёвых аб’ектаў. За 10 гадоў іх колькасць вырасла на 21%, паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Найбольш імкліва развіваецца рознічны гандаль у Мінску: у сталіцы за 10 гадоў колькасць гандлёвых аб’ектаў вырасла на 61%. Цяпер іх тут больш за 12 тыс.

Найменш дынамічна развіваўся Магілёўскі рэгіён, дзе прырост колькасці крам за 10 гадоў склаў 4% (7,2 тыс. аб’ектаў на канец 2025 года).

За 10 гадоў на рынку з’явіліся і новыя гульцы, пры гэтым некаторыя сеткі спынілі сваё існаванне. Сярод іх — Bigzz, «Рублёўскі», «Віталюр», «Дамашні», Preston.

Вось як выглядае топ-10 сетак Беларусі па колькасці крам паводле вынікаў 2025 года:

  • Белкаапсаюз — 4141 крама;
  • «Еўраопт» — 1151 крама. Сетка развівае брэнды «Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык»;
  • «Дабраном» — 1067 крам. Уключае брэнды «Маяк» і «Капеечка»;
  • «Санта» — 276 крам;
  • «Суседзі» — 289 крам;
  • «7 пятніц» — 256 крам;
  • «Святлафор» — 221 крама;
  • «Гіпа» — 89 крам. Уключае брэнды «Гіпа» і «Белмаркет»;
  • «Карона» — 61 крама;
  • Green — 39 крам.

Калі глядзець паводле долі рынку, то першае месца належыць «Еўраопту».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць