Каханне і сэкс

Tinder будзе падказваць, як пазбегнуць «рамантычнага» махлярства

Match Group, мацярынская кампанія праграм для знаёмстваў Tinder, Hinge, Match, Plenty of Fish, Meetic і OurTime, абвясціла пра запуск кампаніі па апавяшчэнні (унутры дадаткаў і па электроннай пошце) аб махлярстве. У яе рамках карыстальнікам таксама дадуць парады, як прадухіліць падман у інтэрнэце.

Фота: сацыяльныя сеткі

Tinder і французскі дадатак Meetic будуць даваць карыстальнікам падказкі з парадамі і тыповымі паводзінамі, на якія варта звярнуць увагу. Прапановы ўключаюць праверку сапраўднасці выявы профілю патэнцыйнага кандыдата (ці кандыдаткі), відэачат з імі напярэдадні асабістай сустрэчы і навучанне распазнаванню «чырвоных сцяжкоў», па якіх можна вызначыць меркаваных ашуканцаў.

Выява: Match Group / Tinder

Тым часам Match, Hinge, Plenty of Fish і OurTime будуць рассылаць карыстальнікам электронныя лісты і апавяшчэнні з аднолькавымі парадамі, звязанымі з махлярствам. З сённяшняга дня глабальная інфармацыйная кампанія пачнецца ў больш чым 15 краінах, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Індыі, Аўстраліі, Японіі, Германіі, Францыі, Іспаніі і Італіі. Яна працягнецца ўвесь студзень, але кампанія Match Group паведаміла выданню TechCrunch, што будзе працягваць і далей перыядычна адпраўляць паведамленні карыстальнікам.

«Ашуканцы часта гуляюць у доўгую гульню, — кажа Бадзі Луміс, старшы дырэктар па аперацыях і расследаваннях праваахоўных органаў у Match Group. — Яны сапраўды хочуць заваяваць упэўненасць і давер ахвяры, і яны будуць праводзіць у размовах з ёй шмат часу… Так ашуканцы будуюць адносіны з гэтым чалавекам і прымушаюць яго адчуваць сябе ў бяспецы. [Затым] яны папросяць грошы на медыцынскі рахунак дзіцяці, візу або білет на самалёт».

Яшчэ адзін «чырвоны сцяжок» — калі махляр хоча пагутарыць праз староннія платформы, што звычайна азначае, што ён хоча пагутарыць у дадатку, які не так мадэруецца. Кампанія Match Group нядаўна запусціла ў сваіх праграмах функцыю, якая адпраўляе карыстальнікам усплываючыя паведамленні з парадамі па бяспецы, калі ў размове сустракаюцца пэўныя словы.

Выява: Match Group / Tinder

Усё больш і больш людзей, якія дамаўляюцца пра спатканне ў інтэрнэце, становяцца ахвярамі «рамантычных» ашуканцаў. У 2021 годзе Федэральная гандлёвая камісія ЗША паведаміла, што спажыўцы страцілі ашаламляльныя 547 мільёнаў долараў такім чынам. Пры гэтым прадстаўнік Match Group адзначае, што лічбы значна заніжаныя. Match Group заклікае карыстальнікаў паведамляць пра інцыдэнты на платформе, якую яны выкарыстоўваюць, а таксама звяртацца ў мясцовыя праваахоўныя органы.

Новая кампанія па бяспецы знаёмстваў прайшла амаль праз год пасля таго, як Netflix выпусціў The Tinder Swindler — крымінальны дакументальны фільм пра ізраільскага аферыста Саймана Леваева, які падманваў жанчын у дадатку для знаёмстваў, каб тыя дасылалі яму грошы. Такім чынам, з моманту прэм'еры дакументальнага фільма ў лютым 2022 года Tinder працягвае запускаць усё новыя функцыі бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць