Культура22

«Галоўны спажывец — наш сын». Шматдзетная сям’я заснавала ў Беластоку хатнюю дзіцячую бібліятэчку

Мінчанка Юлія пераехала з сям’ёй у Беласток пасля пачатку вайны ва Украіне. Тут жанчына разам з мужам распачалі ўласны праект, праз які спадзяюцца прывіваць беларускім дзеткам Падляшша любоў да беларушчыны.

Фота: архіў герояў

Юлія расказвае, што яны з мужам і дзецьмі з’ехалі з Беларусі вымушана, таму, вядома, хочуць вярнуцца дадому.

У пары трое маленькіх дзяцей. Юлія з мужам думалі пра тое, як прывіваць дзецям любоў да беларушчыны: «Па-першае, [муж] Алег гаворыць з дзецьмі па-беларуску, па-другое, старэйшы сын у нас цяпер вучыць беларускую мову на бясплатных анлайн-курсах — гэта ўсяго адзін урок на тыдзень, але ўсё роўна вялікая дапамога. Дзеці глядзяць фільмы і мульцікі на беларускай мове, слухаюць беларускія аўдыякнігі ў дадатку «Кніжны воз». Таксама імкнёмся да таго, каб яны спажывалі як мага менш рускамоўнага кантэнту».

Калі сям'я з’язджала, то ўзяла з сабой толькі самае неабходнае, што ўлезла ў багажнік, і пакінула кнігі ў Беларусі. Але пры першай магчымасці перавезла беларускамоўныя кнігі з уласнай хатняй бібліятэчкі.

А далей у бацькі сямейства з’явілася ідэя, што можна было б дзяліцца гэтымі кнігамі з тымі беларускімі дзеткамі, якія жывуць у Беластоку. Але кніг у пары было не вельмі шмат, таму яны выдзелілі бюджэт у некалькі соцень рублёў, на які зрабілі некалькі буйных закупаў.

Набылі больш за 30 кніг — і цяпер у бібліятэцы больш за 50 дзіцячых беларускамоўных кніжак. Прыдумалі назву «Скрынка Скарынкі», зрабілі адмысловы тэлеграм-канал, куды выкладваюць фота кніг з невялікімі анатацыямі. У адны рукі даюць да чатырох кніг на месяц, і гэта, вядома, бясплатна.

Місія, расказвае Алег, такая: «Даём магчымасць чытаць па-беларуску, знаёміцца з вядомымі творамі ў беларускім перакладзе, не забываць, адкуль яны. Дапамагаем бацькам, якія хочуць знаёміць дзяцей з беларускай мовай, рабіць гэта праз цікавыя кнігі».

Цяпер сям'я набывае па адной кніжцы на месяц. Спісваліся з некалькімі выдавецтвамі, каб расказаць пра праект і папрасіць зніжку на кнігі, і гэта не было марным — усе выдавецтвы і крамы пайшлі насустрач «Скрынцы Скарынкі». 

Усе кнігі з бібліятэкі Алег і Юлія выпрабоўваюць на ўласных дзетках, і кожны дзень выдзяляюць час на чытанне на роднай мове. «Галоўны спажывец — гэта наш старэйшы сын, які вучыцца ў другім класе, але малодшыя таксама любяць чытаць. Мы амаль не купляем кнігі для зусім малых дзетак, дзе ёсць толькі вялікія карцінкі з подпісамі. Але ў нас хапае кніжак для сярэдняга ўзросту, 6—7 гадоў, і даволі шмат кніжак для падлеткаў — напрыклад, маем «Гары Потэра» па-беларуску», — дзеліцца Юлія.

Цяпер, калі беластоцкая супольнасць ведае пра «Скрынку», кнігі трапляюць у сям’ю розным чынам. «Ад адной з нашых чытачак мы даведаліся, што ў Нідэрландах жыве беларуская пісьменніца, аўтарка кнігі пра нячысцікаў. Я з ёй спісалася, і яна даслала нам у Польшчу кнігу поштай. Бывае, людзі, якія ведаюць пра «Скрынку», прапануюць нам набыць кнігі для яе. А яшчэ мы прапануем аддаваць нам кнігі, калі ў некага дзеці выраслі і кнігі ляжаць без справы», — расказвае Юлія.

Сям'я дзеліцца, што было б цікава зрабіць такія праекты і ў іншых гарадах. Для пачатку на бібліятэчку хапіла б 30 кніг.

«Можна знайсці або сем’і накшталт нашай, якія я магла б навучыць таму, як мы працуем, або беларускія прасторы ці хабы. Думала пра Вільню, Прагу і некаторыя гарады Польшчы», — кажа Юлія.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Мікіта Мелказёраў: Мы навучаныя з дзяцінства, што ёсць якаснае рускае, а наша — нібыта пародыя на ўсё

«Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты

Тыктокерка-асветніца Ліза Ветрава: Я імкнулася зруйнаваць стэрэатып, што вывучэнне беларускай мовы — складаная і нудная справа

Каментары2

  • Грышка
    16.01.2023
    Шмат посьпехаў ім і гэтай ініцыятыве па захаваньні беларушчыны сярод дзяцей!
  • Чытач
    16.01.2023
    добрая справа. можно еще создать библиотеку онлайн, где выладываь беларуские книги и в том числе аудио варианты. 

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →