«Завистливые злопыхания крыс». Раёнкі Магілёўшчыны дружна апублікавалі артыкулы, як кепска жывецца беларусам у эміграцыі. Чытаць гэта — асалода
«Раёнкі» ў тэлеграме расказваюць пра добрае жыццё на радзіме і невыноснае існаванне ў Лондане і Варшаве.
Райцэнтр Акцябрскі. Скрыншот: відэа канала «Рудабельская паказуха»
«Беласнежная палуба нашага карабля»
У самым усходнім і адным з самых абязлюдзелых раёне — Хоцімскім — цешацца з таго, што праціўнікі дыктатуры з'язджаюць. Яны названыя «пацукамі», якія не топчуць «беласнежную палубу нашага карабля пад назвай Беларусь».
Публікацыя хоцімскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Мы пакараем касмічныя прасторы, мы сталі домам для сотняў людзей, якія патанаюць у віры гульняў замежных палітыкаў і іх падхалімаў, мы стварылі ўсе ўмовы, каб у нашых дзяцей былі мары, якія яны абавязкова ажыццявяць, а нашы старыя ні ў чым не мелі патрэбу. Зайздросныя зласлівыя пацукі з-за мяжы толькі ўмацоўваюць нашу веру ў тое, што ўсё мы робім правільна», — адзначаюць яны.
«Жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё»
Касцюковіцкім прапагандыстам давялося перажываць за жыхароў Лондана.
«Пакуль нашы змагары крычаць на ўсю Еўропу пра тое, як ім цяжка жыць у Беларусі, жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё», — заяўляюць яны.
Публікацыя касцюковіцкіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Цэны на электраэнергію настолькі высокія, што далёка не кожны можа дазволіць сабе цёплы дом. У выніку людзі захворваюць і паміраюць. Вы думаеце, што «ўслаўлены» заходні ўрад гэтага не бачыць? Бачыць, але бяздзейнічае. Ім напляваць на сваіх грамадзян, як, зрэшты, і на беларусаў», — робяць выснову прапагандысты.
За мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай»
Краснапольскаму раёну выпала хваліць беларускую медыцыну.
«У нашай краіне людзі не пазбаўленыя магчымасці выбару: напрыклад, па медычную дапамогу можна звяртацца бясплатна, але і для тых, хто хоча скарыстацца паслугамі платнай медыцыны, такая магчымасць не выключана», — пішуць яны.
Публікацыя краснапольскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Але нашых суайчыннікаў, якія ўцяклі за мяжу, такі расклад не задавальняе, — заяўляецца ў допісе далей. — На практыцы аказалася, што яны «хочуць» праходзіць абследаванні і лячыцца задорага, доўга і не па часе ў лекараў-«прафесіяналаў», якія лечаць усіх запар ібупрафенам».
Паводле прапагандыстаў, за мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай, ды яшчэ і «супер-градуснік, мякка кажучы, падводзіць».
Магілёўскія ідэолагі дадаюць: «Часам беларус не жадае чакаць свайго бясплатнага прыёму. Тады можна запісацца на платныя паслугі».
Разам з тым, паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці, беларускім бальніцам і паліклінікам не хапае 4600 дактароў ды 3330 медсясцёр.
«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец»
Чэрыкаўскім работнікам прапагандысцкага фронту загадалі бэсціць сваіх землякоў, з’ехаўшых пасля «няўдалай каляровай рэвалюцыі жніўня 2020 года».
Публікацыя чэрыкаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец. Вярнуцца дадому — значыць адказаць перад дзяржавай за ўсе свае ўчынкі. Гэтага яны, вядома, не жадаюць. Вось і скардзяцца ў сацсетках на сваю долю. А думаць пра тое раней трэба было», — пішуць ідэолагі.
«Грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага ў Польшчы»
Быхаўскія прапагандысты страшаць: «Чым мацней зніжаецца ўзровень жыцця палякаў, тым больш люта яны пачынаюць ненавідзець беларусаў».
Паводле прапагандыстаў, у вачах палякаў «грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага, які не мае грошай, вечна ные і лае Польшчу і саміх палякаў».
Публікацыя быхаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
Насамрэч палякі зацікаўленыя ў тым, каб беларусы прыязджалі да іх працаваць.
А колькасць беларусаў, якія хочуць перабрацца ў суседнюю краіну, павялічваецца. З 2019 года ў Польшчы беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў пасля ўкраінцаў.
Паводле звестак Цэнтра беларускай салідарнасці, на 30 верасня 2022 года 59 327 грамадзян Беларусі мелі дазвол на права пражывання ў Польшчы.
У Беларусі — «Хто хоча сумленна працаваць — забяспечаны працаю і годным заробкам»
Публікацыя бабруйскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
У Бабруйску тым часам сярэдні заробак (па даных за кастрычнік 2022 года) склаў 1 311 рублёў, а ў раёне яшчэ менш — 1 197 рублёў.
«Раскаянне мусіць быць шчырым і чыстым, як само свята Раства»
Прапагандысты са Шклоўскага раёна лічаць, што «збеглыя рады б вярнуцца, але іх трымае страх».
«І ў Год міру і стварэння наш прэзідэнт і наша грамадства даюць ім шанец — раскаяцца і даказаць сваё раскаянне, вярнуцца ў сваю хату і да сваіх родных… Але толькі пры ўмове, што гэтае раскаянне будзе шчырым і чыстым, як само свята Раства… І пацверджаным учынкамі», — раяць ідэолагі з малой радзімы Лукашэнкі.
Публікацыя шклоўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
Іх калегі з Круглянскага раёна дапаўняюць, цытуючы Лукашэнку:
«Дадому, кайцеся і станавіцеся на калені! Далей будзе горш. Таму дадому, на каленях, паўзком!»
Прапагандысты з Магілёўскага раёна ўпэўненыя, што ў беларусаў-эмігрантаў «ад настальгіі ўжо скулы зводзіць» і ім «давядзецца жыць успамінамі», а далей падказваюць:
«Ну ці набрацца смеласці — вяртацца, не баяцца адказнасці за ўсё, што нарабілі. А ўжо потым і жыць спакойна на радзіме — з сямʼёй, сябрамі».
Атака на беларусаў-эмігрантаў пакуль адпрацаваная, як выглядае, толькі на прапагандысцкіх пляцоўках Магілёўскага рэгіёна. Не выключана, што да Магілёўшчыны падключаць неўзабаве іншыя вобласці.
Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго
Лукашэнку сустракалі ў Інданезіі з аркестрам і гарматамі. Але яму было не да таго ВІДЭА1818
Украіна наносіць удары па расійскіх цэнтрах касмічнай сувязі. Што гэта дае?11
Эстонец выкраў у сваёй былой жонкі-беларускі дачку. Прапаганда папракае: не трэба было рабіць дзіцяці эстонскі пашпарт1313
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца88
Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом88
Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом8
Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»44
Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»4
Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію1010
Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію10
Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»
Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»
«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»88
«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»8
Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна1515
Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна15
Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці33
Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці3
Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы папала расійская ракета55
Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы папала расійская ракета5
Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі1717
Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17
Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма44
Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4
«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі99
«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі9
Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго1010
Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10
«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе33
«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3
У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары22
У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2
Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах55
Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5
У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні11
У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1
Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго
Галоўнае
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца88
«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст
У Венесуэле мужчына правёў пасля землятрусу пад заваламі 8 дзён. Яго ўратавала вартавая будка
У Беларусі збіраюцца спрасціць працаўладкаванне замежных дактароў і аптэкараў22
Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы папала расійская ракета55
Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы папала расійская ракета5
Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ1414
Каментары
как а я кр ы са та
сапраўды - ус лада вачэй і ушэй маіх