Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі прапанаваў паказаць у школах фільм з удзелам самога Лукашэнкі
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка мяркуе, што педагогі ў рэгіёнах павінны падымаць пытанне недахопу дакументальных фільмаў гістарычнай тэматыкі для іх дэманстрацыі школьнікам, піша БелТА.

Ігар Сергеенка прывёў у прыклад фільм «Ржэў. 500 дзён у агні». «Калі ён заблакаваны ў інтэрнэце, то яго ж можна паказаць, сабраўшы школьнікаў у адной зале. Прашу на гэта звярнуць увагу. Калі гэтая тэма называлася, было такое пажаданне — трэба яго рэалізаваць. Калі патрэбна нейкая дапамога з боку Міністэрства культуры, «Беларусьфільма» — дапамога будзе аказана», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі.
Фільм «Ржэў. 500 дзён у агні» распавядае пра бітву пад Ржэвам у гады Другой сусветнай вайны. Ён уключае кадры адкрыцця манумента з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Фільм цяпер даступны на YouTube. Аднак да яго абмежаваны доступ, ён даступны для карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў праз наяўнасць у ім кадраў хронікі з выявамі мёртвых целаў. Разам з тым, цяпер фільм размешчаны яшчэ ў некалькіх уліковых запісах, дзе такога абмежавання няма, заўважыў Reform.by.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары