Грамадства1010

«Я думаў, кабзда». Мелказёраў распавёў пра свае ўражанні ад герояў «Жыцця-маліны» — Пазняка, Чалага, Зарэцкай і іншых

Мікіта Мелказёраў — самы вядомы інтэрв’юер Беларусі. У гутарцы з «Ток» Мікіта не толькі распавёў пра сваё жыццё, але і раскрыў закуліссе «Жыцця-маліны», падзяліўся ўражаннямі ад Чалага, Пазняка, Зарэцкай і Ціханоўскай, а таксама патлумачыў, навошта размаўляў з Кацам і Эйдэльман.

Скрын відэа

Сяргей Чалы

Мелказёраў двойчы рабіў праграму з Сяргеем Чалым. «Гэта нараджэнне думкі ў жывым эфіры», — характарызуе Мелказёраў гутаркі з аналітыкам. Мікіта кажа, што хоча пагаварыць з Чалым пра рэлігію і каханне, але пакуль не атрымалася. Ён лічыць, што размовы двойчы «ішлі па сцэнары Сяргея».

Зянон Пазняк

Мелказёраў распавядае, што візажыстка каманды так «спужалася Зянона Станіслававіча», так баялася перарваць гутарку Мікіты з ім, што праз акно вылезла з дома, дзе былі здымкі, а потым не магла трапіць назад. Палезла цераз плот і парвала штаны.

Мелказёраў кажа, што Пазняк адразу заявіў, што няма пра што ім размаўляць тры гадзіны, усё можна абмеркаваць за 45 хвілін. Але толькі на першае пытанне адказваў 40 хвілін. «Я думаў, што кабзда. Але потым ён «раскачагарыўся», і было цікава».

Мікіта гаворыць, што ён па шмат якіх пытаннях з Зянонам Станіслававічам не згодны, але «той — веліч».

Святлана Ціханоўская

Паводле Мікіты, Ціханоўская прыйшла, пачала есці круасан і сказала: «Я спадзяюся, што Мелказёраў хвалюецца гэтак, як і я».

Журналіст лічыць, што з палітыкамі варта трымаць дыстанцыю, нельга станавіцца «сябручкамі». Калі ён потым прыязджаў у Вільню, то сутыкнуўся ў беларускай кавярні з Ціханоўскай. «Мы кіўнулі адно аднаму: няма такога, каб мы абдымаліся».

Вадзім Пракоп’еў

«На стылі чувак, безумоўна. Мы на «ты» ў жыцці, але ён сказаў, давайце не губляць стылю, будзем на «вы» ў кадры», — згадвае Мікіта.

У Мелказёрава было перадынтэрв’ю з Пракоп’евым, той запрасіў журналіста ў лобі нейкага гатэля: «было падобна да шпіёнскай стаўкі».

Пракоп’еў больш за ўсіх суразмоўцаў «Жыцця-маліны» спазніўся на інтэрв’ю — на гадзіну. Мелказёраў сказаў, што быў у гутарцы з бізнэсменам даволі жорсткім і задаў усе пытанні, якія хацеў.

Аляксандр Мілінкевіч

«Мілінкевіч вельмі круты», — выказаўся Мікіта. Ён распавёў, што вельмі любіць Гародню, а Мілінкевіч — чалавек з гэтага горада, «чалавек суперінтэлігентны». «Я думаю, што кожны хацеў бы, каб у яго быў такі ці настаўнік, ці дзядуля. Вельмі інтэлігентны, вельмі эмпатычны чалавек».

Таццяна Зарэцкая

Мікіта кажа, што стаўленне пасля скандалу ў яго да Зарэцкай не змянілася. На той час ён рабіў партрэтнае інтэрвʼю дзёрзкай дзяўчыны. Ён адзначае, што бачыць сваёй мэтай у тым ліку і адкрываць новыя імёны. Інфармацыі пра Зарэцкую тады было мала, а людзі бізнэсу, з якімі ён размаўляў, нічога ганебнага пра яе не казалі.

Мікіта гаворыць, што цяпер ён будаваў бы гутарку з Зарэцкай інакш. Таксама ён дадае, што яму не спадабалася, як яна размаўляла з медыя пасля скандалу. «Я не люблю, калі нам пагражаюць, тым больш незалежным журналістам, людзям, якія вымушаны былі пераехаць, але па-ранейшаму робяць сваю справу».

Максім Кац і Тамара Эйдэльман

Мелказёраў кажа, што найперш гэта была гісторыя пра тое, каб параўнаць наша светаадчуванне са светаадчуваннем расійскіх лібералаў: ці насамрэч яны так адрозніваюцца ад беларусаў, ці праўда, што, як кажуць, «падкавырні расійскага ліберала — там акажацца імперац».

З Эйдэльман гэта атрымалася, кажа ён.

Мелказёраў распавёў, што яго траюрадная сястра замужам за сынам Тамары Эйдэльман — вядомым расійскім журналістам Міцем Аляшкоўскім. І яшчэ Тамара Эйдэльман навучыла Мелказёрава любіць «Пірасмані»: у Тбілісі на вяселлі сястры.

Мікіта распавядае, што спачатку ён быў супраць гутаркі з расійскім гісторыкам, але потым пагадзіўся з камандай, што гэта важна: Эйдэльман падтрымлівала беларускія пратэсты, і ў яе вялікая аўдыторыя, у тым ліку беларуская.

З Кацам гісторыя была «крыху іншая», з ім зрабілі першы выпуск «Маліна Лайт». Хацелася паглядзець, што будзе.

«Кац — не імперац. Кац проста рускі чалавек. Рускія — яны іншыя людзі. Ён вельмі добры чэл. Ён мне напісаў потым: «Нейкі вэрхал распачаўся». Я кажу: «Ну так». — «Праз тое, што я рускі?» — «Ну так».

Але Кац не разумеў, чаму Мікіта не зацікаўлены ў расійскай і ўкраінскай публіцы, чаму будуе кантэнт найперш для беларускай аўдыторыі. Ён сказаў Мікіту, што той «не згубіўся б у Расіі».

«Я адказаў, што я ведаю, што я не згубіўся б у Расіі, але мне патрэбная Беларусь».

Глядзіце гутарку цалкам:

Каментары10

  • так «спужалася Зянона Станіслававіча», так баялася.. што.. парвала штаны
    01.02.2023
    кабзда, але веліч )
  • Яська
    01.02.2023
    Полина,А чаму каментар на рускай? Гэта 3 секунды паставіць бел клавіятуру на тэлефоне 
  • даведка
    01.02.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Усе навіны →
Усе навіны

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў4

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско49

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі1

Каля новай станцыі метро хочуць знесці прыватны сектар і двухпавярхоўкі. Мінчан клічуць на абмеркаванне5

У Мінску з'явіліся электрасамакаты «Яндэкс Go»

Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць