Свет4

Лукашэнка павіншаваў народ Літвы, але прайшоўся па кіраўніцтве

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам — Днём аднаўлення дзяржаўнасці.

Фота: скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка напісаў у віншаванні, што беларусы заўсёды былі нацэленыя на мірнае і прыязнае суіснаванне, а шматвяковае суседства ўсталявала паміж нашымі народамі непарыўныя сувязі, падмуркам якіх з'яўляюцца сумесныя сем'і, шчырая дружба, агульны бізнэс, памяць, гісторыя.

Разам з тым, на думку Лукашэнкі, «нягледзячы на беспаспяховыя спробы літоўскай кіруючай эліты змяніць абраную беларускім народам уладу, неабгрунтавана варожую і хлуслівую палітыку ў дачыненні да нашай краіны, Беларусь была і застаецца адкрытай для жыхароў Літвы, настроенай на супрацоўніцтва і дыялог».

Сведчаннем гэтага Лукашэнка называе рашэнне аб працягненні на 2023 год бязвізавага парадку ўезду.

Таксама Лукашэнка пажадаў грамадзянам Літвы найхутчэйшага аднаўлення дзяржаўнага, палітычнага і эканамічнага курсу, які адказваў бы «сапраўдным інтарэсам літоўскага народа». 

Каментары4

  • Mar
    16.02.2023
    Медики перестарались что ли и стерли его воспоминания напрочь? Он опять считает, что его выбрал народ? И в 2020 году сотни тысяч счастливых людей на улицах городов праздновали его избрание?
  • ла ба дзе на
    16.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Н
    18.02.2023
    Лукавый готовься к скорому суду вместе со всей своей агрохунтой. Нет вам прощения!

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II11

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду3

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →