Ежа11

Што будзе, калі піць каву пасля абеду

Мы ўсе ведаем, што каву трэба ўжываць умерана, але часам так цяжка адмовіцца ад кубачка духмянага напою. Якія наступствы вас чакаюць, калі балаваць сябе кавай у другой палове дня?

Кава мае карысныя ўласцівасці: яна танізуе і змяшчае шмат антыаксідантаў, якія абараняюць клеткі ад уздзеяння свабодных радыкалаў і, адпаведна, ад запалення і раку. Два-тры кубкі кавы на дзень паніжаюць рызыку развіцця дыябету 2 тыпу і паляпшаюць кровазварот, павышаюць ціск у асоб з паніжаным ціскам.

З другога боку, кава вымывае з арганізма кальцый і магній, а павышэнне крывянога ціску небяспечнае для тых, у каго гіпертэнзія.

Тое, як кава на нас уплывае, залежыць ад таго, калі мы яе п’ём. Калі рабіць гэта адразу пасля абуджэння, калі ў крыві яшчэ высокі ўзровень гармону стрэсу картызолу, стымулюючы эфект кавы будзе не надта выражаны. Рэч у тым, што картызол паніжае ўздзеянне кафеіну, а кава, у сваю чаргу, павялічвае выпрацоўку картызолу і ўзмацняе яго негатыўны ўплыў на арганізм. Таму лепш за ўсё піць каву не адразу калі прачнешся, а позняй раніцай.

У даследаванні 2014 года людзям за пяць гадзін да сну давалі дозу кафеіну, эквівалентную дзвюм порцыям эспрэса. У выніку паддоследныя даўжэй засыналі, часцей прачыналіся ноччу і мелі больш кароткія перыяды глыбокага сну, неабходнага для адпачынку і рэгенерацыі мозга. Некалькі гадоў таму навукоўцы высветлілі, што вячэрняя кава яшчэ і парушае працу цыркадных рытмаў чалавека — біялагічнага «гадзінніка» ўнутры чалавека, які падтрымлівае яго функцыянаванне ў 24-гадзінным рытме. Напрыклад, двайное эспрэса за тры гадзіны да сну пераводзіць гэты «гадзіннік» назад у сярэднім на 40 хвілін.

Жанчынам падчас менапаўзы варта ведаць, што ўжыванне прадуктаў з кафеінам у другой палове дня можа ўзмацніць у іх потавыдзяленне ноччу. Таксама кафеін мае мачагоннае дзеянне, то-бок калі вы п’яце яго пасля абеду ці ўвечары, то вы можаце часцей наведваць туалет ноччу, а значыць, і перабіваць сон. Ёсць даныя, што людзі, якія спажываюць шмат кафеіну, часцей пакутуюць ад нетрымання мачы, чым тыя, хто п’е каву і моцны чай умерана ці ўвогуле яе не спажывае.

Чытайце таксама:

Не кожная кава — карысная

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

Як пазбавіцца плямаў на зубах

Каментары1

  • Kawa
    20.02.2023
    Карысць мае толькі мялёная кава, кава распушчальная гэта памоі

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш8

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Канцэпт сферычнага дрона стаў сенсацыяй6

Новы міністр унутраных спраў Літвы Кандратовіч: Культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь14

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць5

У Віцебску загінуў малады кіроўца — ён урэзаўся ў ліхтарню1

Расія ўдарыла па інтэрнаце ў Суджы, дзе ўкраінцы размясцілі пажылых расіян з інваліднасцю. Загінула жанчына

У сталічным інтэрнаце ад удару токам загінула жанчына

Цяжарную мінчанку затрымалі на мяжы пры вяртанні з Літвы за абразу Кубракова16

Прадстаўнік МЗС Беларусі сустрэўся з тэрарыстам са спісу КДБ16

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш8

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →