Грамадства2626

Артыст, які выступае ў «ДНР», сабраў аншлаг у «Мінск-Арэне»

Яшчэ 22 лютага расійская поп-зорка Рыгор Лепс спяваў на «патрыятычным» канцэрце ў маскоўскіх «Лужніках», дзе славілі вайну, а ўжо 25-га адыграў канцэрт у «Мінск-Арэне» — і сабраў аншлаг.

Фота: gvleps / Instagram

Пра тое, што ўсе білеты на мінскі канцэрт Лепса былі прададзеныя, пісала tochka.by. Таксама гэта падкрэслілі на афіцыйнай старонцы Лепса ў інстаграме.

Звычайныя гледачы рассыпаліся ў кампліментах спеваку, не зважаючы на яго падтрымку расійскіх акупантаў. Вось некалькі прыкладаў з сацсетак, па якіх таксама бачна, наколькі поўная была «Мінск-Арэна» ў суботні вечар.

Не ўсе, аднак, спакойна прынялі такі інтарэс з боку беларусаў да асобы Рыгора Лепса. Напрыклад, ютуб-вядучы Канстанцін Каверын напісаў пра аншлаг на «Мінск-Арэне» так: «Са мною тут падзяліліся цікавым відэа. На ім — поўная «Мінск-Арэна», якая радасна падпявае Рыгору Лепсу. Наступным днём пасля гадавіны з моманту пачатку вайны. Прыйшлі на Лепса, які заўсёды ў першых шэрагах, калі трэба недзе падтрымаць Пуціна, прыйшлі, слухаюць і падпяваюць. Радасна. Не на школьным стадыёнчыку горада Слуцка. Гэта значыць, не 50 чалавек. І не 100. І нават не тысяча. Цэлая «Мінск-Арэна».

22 лютага Лепс выступіў на вялікім канцэрце ў маскоўскіх «Лужніках», дзе прадставіў новую песню са словамі: «Радзіма-маці кліча, не падвядзі яе. За цябе ўстану, Расія-мама». На сцэну падчас мітынгу выходзілі таксама расійскія салдаты, дзеці з Марыупаля і, вядома, Уладзімір Пуцін.

Таксама Лепс неаднаразова наведваў з канцэртамі ўсход Украіны, акупаваны Расіяй. У мінулым годзе, напрыклад, ён рабіў гэта ў маі, чэрвені, ліпені, прывозіў у «ДНР» гуманітарку і спяваў на канцэрце, прысвечаным «далучэнню» да Расіі акупаваных украінскіх тэрыторый: Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

У новы санкцыйны спіс ЕС могуць трапіць Мікіта Міхалкоў і Рыгор Лепс

Лепс зладзіў бойку на вуліцы ў Санкт-Пецярбургу. Пацярпелы дабіўся крымінальнай справы

Тур па Расіі і ўзнагароды ад міліцыі. Што адбываецца ў жыцці праўладных беларускіх зорак?

Каментары26

  • даведка
    27.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Смех у роце
    27.02.2023
    Каму, як не "Каверіну", узяўшаму нягеглы расейкі нікнэйм, трындзець аб папулярнасці русского міра. 
  • Паляшук
    27.02.2023
    Любит наш народ всякое го.но. (с) Не скідаючы з рахунку, што было шмат русо турысто з закупаў, нашыя дарагія суайчыннікі заўсёды лепей збіраліся на панаехалых. Цяпер жа, калі ўсіх прыстойных артыстаў выгналі з краіны ці кінулі за краты, калі ідзе вайна, хадзіць на гэтыя zомбі-шоў - гэта ганьба. Я б на месцы літоўцаў ды палякаў у анкеты на візы дадаў пытанні аб культурных густах заяўнікаў, і за прозвішчы пуцінскіх падпявалаў адмаўляў. Расейскі папсовы z-iдыятызм трэба лакалізоўваць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць