Грамадства99

Перапісванне гісторыі: у касцёле ў Солах замалявалі роспіс з «Цудам на Вісле»

У касцёле Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы замалявалі роспіс, на якім была прадстаўленая Варшаўская бітва 1920 года. Фатаграфіі, як замалёўваюць фрэску апублікаваў у фэйсбуку адзін з мясцовых католікаў, паведамляе «Мост».

Пра што расказвае фрэска

Гэты роспіс адлюстроўвае адну з самых драматычных падзей у гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў ХХ стагоддзі. Пасля прарыву фронту і хуткага наступлення ў ліпені-жніўні 1920 года бальшавіцкія войскі апынуліся за пару дзясяткаў кіламетраў ад Варшавы. Падобна як і ў выпадку бітвы за Кіеў у 2022 годзе, існавала сур’ёзная пагроза захопу сталіцы, а грамадства мабілізавалася на абарону незалежнасці.

Пераломны момант у бітве адбыўся адразу пасля свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якое католікі святкуюць 15 жніўня, і калі ўсе польскія вернікі на заклік біскупаў маліліся за выратаванне Айчыны. За тымі падзеямі, якія сталі пачаткам паражэння бальшавікоў, замацавалася назва «Цуду над Віслай», а вернікі бачылі ў гэтым праяву божай апекі.

Касцёл у Солах і аўтар роспісу

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах быў збудаваны ў 1934 годзе, калі гістарычная Віленшчына была ў складзе Польскай Рэспублікі, а падзеі 1920 года былі свежыя ў памяці грамадства. Падчас аздаблення святыні злева ад алтара быў створаны вялікі сценны роспіс, які прадстаўляе сцэну Варшаўскай бітвы.

Сярод жаўнераў паказаны святар з крыжам — гэта вайсковы капелан кс. Ігнацы Скарупка, які загінуў 14 жніўня 1920 года на полі бітвы каля вёскі Асовы побач з горадам Валомін. Польскі генеральны штаб распаўсюдзіў інфармацыю, што святар загінуў, ведучы за сабой жаўнераў у атаку. Аднак існуюць больш праўдападобныя сведчанні, што ён загінуў, спавядаючы параненага жаўнера. На небе над полем бітвы выяўленая Маці Божая.

Аўтарства гэтага роспісу дакладна не ўстаноўленае. Некаторыя прыпісваюць яго класіку беларускага мастацтва Пятру Сергіевічу.

У часы камуністычнага рэжыму роспіс быў замаляваны, каб не правакаваць камуністаў на рэпрэсіі супраць каталіцкай супольнасці. Пасля распаду СССР роспіс быў зноў адкрыты і каля трыццаці гадоў быў усім бачны.

Антыпольская палітыка рэжыму Лукашэнкі

Калі пасля 2020 года рэжым Лукашэнкі разгарнуў антыпольскую прапаганду, а палякаў сталі называць захопнікамі і акупантамі, лукашысты прычапіліся да сольскага касцёла. Спачатку вясной 2021 года прымусілі зняць шыльду ў памяць пра Армію Краёву, матывуючы гэта тым, што яе наяўнасць парушае першапачатковы інтэр’ер гістарычнага помніка.

А потым узяліся і за гістарычныя інтэр’еры. Газета адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» прынамсі двойчы выказвалася супраць існавання роспісу з выявай Варшаўскай бітвы ў сольскім касцёле. Апошні раз пра гэта пісалі 17 студзеня 2023 года. Прапагандыст Максім Осіпаў у інтэрв’ю з лукашэнкаўскім дэпутатам Ігарам Марзалюком разгаварыўся пра «злачынную дзейнасць» каталіцкага касцёла. Спачатку суразмоўцы пагаварылі пра тое, што Папа Пій ХІІ быццам бы сімпатызаваў нацыстам, потым раскрытыкавалі цяперашняга Папу Францішка за тое, што абвінаваціў чачэнцаў і буратаў у ваенных злачынствах ва Украіне, а потым запытаўся ў Марзалюка, што той думае пра «адну з фрэсак у касцёле ў мястэчку Солы Гродзенскай вобласці, на якой выяўлена, як польскія салдаты атакуюць, у тым ліку праколваючы штыкамі, воінаў Чырвонай Арміі».

— Некаторыя прадстаўнікі духавенства і асобныя ангажаваныя актывісты не павінны блытаць божы дар з яечняй: веру Хрыстову, абрад і якія-небудзь палітычныя планы. Касцёл, як і царква, і сінагога, і мячэць, — не месца для палітычнай мабілізацыі вернікаў пад сцягамі чужароднага і варожага беларускай нацыі этнічнага нацыяналізму, — адказаў Марзалюк.

Мясцовая лукашэнкаўская адміністрацыя зразумела гэты сігнал. Праз месяц пасля выхаду таго артыкула ў «Советской Белоруссии» — роспіс замалявалі. Як пры камуністах.

Каментары9

  • божы дар з яечняй
    28.02.2023
    ну вось.
    а хто тут быў расчуліўся, калі Марзалюк нешта там за мову быў сказаў?
  • Мустафа
    28.02.2023
    Ябатьки ябачат всегда. Так заябачили, что даже дети плюются на ябатек.
  • Andrzejzkresów
    28.02.2023
    И как тут границу не закрыть, ума не приложу?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць