Свет

Мінабароны Вялікабрытаніі ацаніла, колькі вагнераўцаў магло застацца ў Беларусі і Афрыцы

«Агульны штат наймітаў «Вагнера» з мінулага года скараціўся ў дзесяць разоў».

Вагнераўцы ў Беларусі пасля няўдалага расійскага бунту Яўгена Прыгожына. Фота: Мінабароны Беларусі

Як піша Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў твітары (X), яшчэ год таму на момант смерці Яўгена Прыгожына ў авіякатастрофе агульная колькасць вагнераўцаў складала каля 50 тысяч чалавек, а цяпер іх у дзесяць разоў менш.

Паводле міністэрства, рэшта наймітаў цяпер знаходзіцца выключна ў Беларусі і некаторых краінах Афрыкі.

«Пасля смерці ключавых лідараў ПВК «Вагнер», арганізацыя стала моцна раздробненай, і многія з камандзіраў, якія засталіся ў жывых, пакінулі яе шэрагі на карыць расійскай арміі, кадыраўскага «Ахмата» і другой расійскай ПВК «Рэдут». 

Большая частка ветэранаў «Вагнера» таксама пайшла, і ўсяго наймітаў засталося каля 5 тысяч, якія дзейнічаюць у Беларусі і Афрыцы», — паведамляе брытанскае ведамтсва.

Калі сумясціць гэтыя даныя з нядаўнімі падлікамі беларускай маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», то амаль усе вагнераўцы цяпер знаходзяцца ў Афрыцы, бо ў Беларусі іх колькасць можа вылічацца ўсяго сотняй чалавек.

Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын загінуў 23 жніўня 2023 года ў выніку авіякатастрофы над Цвярской вобласцю — праз два месяцы пасля ўзброенага бунту, арганізаванага структурамі ПВК «Вагнер». Вынікі расследавання крушэння самалёта так і не былі апублікаваныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць