У Акадэміі навук Беларусі абмеркавалі, колькі настаўнікі павінны плаціць за абеды ў школах. Прыдумалі цікавую схему
Раней педагогі некаторых школ паведамлялі, што ім забаранілі купляць ежу ў сталовых, дзе харчуюцца вучні. У Акадэміі навук Беларусі абмеркавалі пытанні харчавання ў школах дзяцей і настаўнікаў на пасяджэнні міжведамаснай каардынацыйнай рады па праблемах харчавання, паведамляе Sputnik.

«З пачатку гэтага года абмяркоўваюцца пытанні аб арганізацыі харчавання настаўнікаў у школьнай сталовай. Пытанне — колькі настаўнікі павінны плаціць за абед?» — звярнуў увагу адзін з дакладчыкаў, прафесар кафедры таваразнаўства і арганізацыі гандлю БДУТ Сяргей Масанскі.
Паводле яго слоў, цяпер абмяркоўваюцца цэнавыя каэфіцыенты для настаўнікаў, якія знаходзяцца з дзецьмі ў сталовай падчас абеду (часцей за ўсё гэта класныя кіраўнікі), і для іншых педагогаў.
«Калі яны будуць плаціць столькі ж, як школьнікі, то гэта разглядаецца як неабгрунтаваная льгота. У нас ёсць прапанова. Разглядаем гэта такім чынам: для настаўнікаў, якія знаходзяцца непасрэдна з дзецьмі ў сталовай за адным сталом падчас абеду, каэфіцыент будзе 1,0 — гэта значыць, харчаванне за тую ж цану, як і для школьнікаў», — адзначыў ён.
Для ўсіх іншых настаўнікаў, не занятых з дзецьмі ў абедзеннай зале, прапануецца ўстанавіць каэфіцыент 1,3.
«Для інфармацыі скажу: цяпер школьны абед для старэйшых школьнікаў каштуе да 2 рублёў. Але ў першым выпадку настаўнік займаецца педагагічнай выхаваўчай працай, гэта значыць, фармаваннем у дзяцей правільных харчовых паводзін.
У Нямеччыне, Швецыі і Фінляндыі настаўнікам выдаткі на абед кампенсуе дзяржава. Або час, праведзены ў сталовай з вучнямі, залічваецца ў якасці дадатковай педагагічнай нагрузкі», — канстатаваў Масанскі.
Раней настаўнікі з шэрагу школ паведамлялі, што ім забаранілі купляць ежу ў сталовых, дзе харчуюцца вучні. Прычына ў тым, што цэны на школьныя абеды субсідуюцца, і яны ўстаноўленыя менавіта для дзяцей.
Пазней Мінадукацыі заявіла, што праблем з харчаваннем настаўнікаў няма ні ў адной школе краіны, і назваў гэта фэйкам. Кіраўнік ведамства Андрэй Іванец у сваю чаргу анансаваў прыняцце папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі, якая ўстанаўлівае ўсе ўмовы для такога харчавання. Аднак кошт абеду будзе «з невялікім павышаючым каэфіцыентам».
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары