Грамадства22

У шклоўскай бальніцы, пацыентку якой «ратаваў» Лукашэнка, закрылі інфекцыйнае аддзяленне

Хворых з інфекцыйнымі хваробамі са Шклова будуць вазіць за тры дзясяткі кіламетраў у Магілёў. Рэкамендацыі закрыць аддзяленне выпісала камісія Ірыны Абельскай, сцвярджаюць медыкі.

Шлоўская раённая бальніца, якую праславіў Лукашэнка. Фота: shklovinfo.by

Ліквідаванне інфекцыйнага аддзялення тлумачыцца маштабнай мадэрнізацыяй.

Нядаўна прызначаны на пасаду галоўнага доктара раённай бальніцы Аляксандр Лобаў кажа, што ўсіх пацыентаў з інфекцыйнымі хваробамі павязуць у новы інфекцыйны корпус Магілёўскай бальніцы №1.

Галоўны доктар Шклоўскай раённай бальніцы Аляксандр Лобаў. Фота: shklovinfo.by

Гэтая бальніца за тры дзясяткі кіламетраў ад Шклова і яшчэ не працуе. Яе аўральна ўзводзілі з разлікам на чарговую хвалю кавіднай эпідэміі.

У медычным асяроддзі кажуць, што Лобаў паспяшаўся заявіць аб перавозцы хворых, бо пакуль няясна, як іх будуць транспартаваць.

Але медыкі не выключаюць, што падобную мадэрнізацыю правядуць ва ўсіх бальніцах райцэнтраў, якія геаграфічна блізкія да лякарняў, здольных прыняць пацыентаў з інфекцыйнымі ці іншымі хваробамі.

Інфекцыйны корпус магілёўскай бальніцы чакае адкрыцця. Фота: БелТА

Як кажуць медыкі, такога роду эксперымент — адзін з вынікаў праверкі, якую праводзіла адмысловая камісія, створаная з ініцыятывы Лукашэнкі. Яе ўзначальвала Ірына Абельская, галоўная лекарка Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра кіраўніцтва спраў Лукашэнкі.

У гутарках з «Нашай Нівай» медыкі адзначалі, што такі крок вымушаны, бо раённым бальніцам бракуе кадраў.

«Асноўная прычына закрыцця аддзялення ў Шклове — адсутнасць дактароў і медработнікаў сярэдняга звяна. Санітарак неяк набраць могуць. Выдзеляць на базе тэрапеўтычнага аддзялення пару палат і будуць шпіталізаваць інфекцыйных хворых. Усіх жа ў Магілёў не павязеш, калі толькі маршруткамі. Пагатоў у Шклове ёсць палаты з асобным санвузлом», — выказвае сваё бачанне сітуацыі магілёўскі медык.

Для паўнавартаснага функцыянавання, напрыклад, інфекцыйнага аддзялення ў Шклове патрабуецца больш за дзесяць штатных адзінак персаналу. Іх заробкавы бюджэт можа сягаць 10 тысяч рублёў штомесяц, а яшчэ патрабуюцца сродкі для лячэння хворых. Такім чынам, эфектыўнасць эксперыменту Абельскай, мяркуюць у асяроддзі, — у ашчаджэнні сродкаў.

Лобаў кажа, што сёлета запланаваны маштабны рамонт бальніцы. Возьмуцца за дах і фасад будынку.

Шклоўская раённая бальніца прагрымела на ўсю Беларусь, калі Лукашэнка заявіў аб выратаванні жанчыны, якую ён «практычна выцягнуў з морга». Са Шклова тады пацыентку перавезлі ў Магілёў, а адтуль у Мінск.

Пасля гэтага Лукашэнка страшыў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча нечаканымі праверкамі і абяцаў, што літасці нікому не будзе. Неўзабаве была створаная камісія, якую ўзначаліла Абельская. Ёй паставілі задачы праверыць усе бальніцы і падрыхтаваць справаздачу.

Ірына Абельская (справа), якая правярае бальніцы. Фота: lidanews.by

Адной з першых ахвяр праверкі Абельскай стаў галоўны доктар Шклоўскай бальніцы Сяргей Новікаў. Пра яго звальненне стала вядома ў сакавіку.

Лукашэнка тым часам на пасланні парламенту і народу абяцаў ахову здароўя «страсянуць так, што пыл пасыплецца».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Вельмі хацеў бы працаваць у Беларусі»: доктар Мартаў пра помсту за кнігу, жыццё пасля арышту і выезд з краіны

«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў

Лукашэнка: «Ніхто так у свеце не справіўся з каранавірусам, як у Беларусі». Насамрэч смяротнасць у Беларусі найбольшая ў параўнанні з суседзямі

Каментары2

  • даведка
    04.04.2023
    Неужто военного Пиневича решил заменить таким же офицером (службы безопасности президента) Коношенко?
  • Босяки
    04.04.2023
    Высвободившееся потратят на красауцау. Ждем новое, шкловское здание МВД и КГБ ...

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму4

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму4

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць