Грамадства99

У Шклове звольнілі кіраўніка раённай бальніцы. Ëн заклікаў раўняцца на Лукашэнку

Звальненне галоўнага доктара раённай бальніцы Сяргея Новікава звязваюць з адгалоскамі гісторыі «ратавання» Лукашэнкам хворай зямлячкі. Далейшы лёс пацыенткі асвятлялі дзяржаўныя медыя, якія пісалі, што Лукашэнка яе «практычна выцягнуў з морга».

«Былы галоўны ўрач Шклоўскай бальніцы Сяргей Новікаў» «Former chief physician of the Shklov Rayon Hospital Sergei Novikov»
Былы галоўны доктар Шклоўскай раённай бальніцы Сяргей Новікаў. Фота: shklovinfo.by

Гісторыя з хворай жанчынай адбылася летась у снежні. Вінаватым палічылі Новікава.

У 2017-м галоўным доктарам стала Таццяна Шыпіла, якая да Шклова працавала ў Магілёўскім аблвыканкаме начальніцай аддзела па ахове мацярынства, дзяцінства і па працы са зваротамі грамадзян. 

Праз два гады Таццяну Шыпіла замяніў Сяргей Новікаў. Ён рабіў кар'еру хутка. У 31 год яго прызначылі намеснікам галоўнага доктара Шклоўскай бальніцы. Праз год, у 2019-ым, ён стаў яе кіраўніком.

Па спецыяльнасці Новікаў — хірург. Вучыўся ў Віцебскім медычным універсітэце. Па заканчэнні вярнуўся ў Шклоў, дзе жыў з бацькамі з дзяцінства.

Сяргей Новікаў робіць прышчэпку ад каранавіруса. Фота: shklovinfo.by

Падначаленыя характарызавалі Новікава як «залішне патрабавальнага» кіраўніка, які «чуйны да змены настрояў у начальніцкіх кабінетах». Новікаў — дэпутат райсавета, быў дэлегатам так званага «Усебеларускага народнага сходу».

«Ён сапраўды наш нацыянальны лідар, і мы ўсе імкнёмся на яго раўняцца», — казаў ён пра Лукашэнку.

Падчас пандэміі каранавіруса Новікаў вымусіў звольніцца загадчыцу інфекцыйнага аддзялення лякарні, якая, па словах яе калег, дамагалася ад кіраўніцтва, каб яно выдавала ў належнай колькасці падначаленым сродкі індывідуальнай абароны. Паводле сведак, пасля гутаркі з галоўным доктарам загадчыца напісала заяву аб сваім сыходзе. Паводзіны Новікава падначаленыя назвалі тады «неэтычнымі, што не адпавядаюць сітуацыі».

«Ён перастрахоўваўся, каб не перапала і яму. Тады сітуацыя была дужа напружанай. Дактары працавалі на знос. Ніхто не чакаў такой колькасці хворых. Загадчыца аддзялення лішняга не прасіла, проста заклікала забяспечыць нас сродкамі абароны, і як вынік — вымушаная была звольніцца», — расказаў адзін з дактароў.

«Шклоўская раённая бальніца» «Shklov regional hospital»
Шклоў. Цэнтральная раённая бальніца. Фота: shklovinfo.by

Шклоўская бальніца па раённых мерках няблага абсталяваная — фінансаванне радзімы Аляксандра Лукашэнкі заўсёды было прыярытэтным. Па словах медыкаў, для лячэння пацыентаў усё неабходнае з тэхнікі ёсць. Але Новікаў сам наракаў на нястачу кадраў.

«На жаль, цяпер стала відавочнай палітыка замежных дзяржаў у перавабліванні нашых спецыялістаў. Але я не лічу, што заробак, якім імкнуцца іх перацягнуць, нагода з'язджаць са сваёй краіны. Да таго ж цяпер дактары атрымліваюць годны заробак», — казаў Новікаў.

Як расказваюць медыкі, калі б не выпадак з хворай жанчынай, сваякі якой здолелі «неяк паскардзіцца Лукашэнку» на кепскае лекаванне яе ў Шклоўскай бальніцы, то дэлегат Усебеларускага сходу Новікаў заставаўся б кіраўніком лякарні дагэтуль. Па іх словах, пасля таго, колькі ўвагі было прысвечана «выцягнутай з таго свету» зямлячцы Лукашэнкі, звальненне галоўнага доктара райбальніцы было справай часу.

«Ёй паставілі дыягназ апендыцыт і зрабілі аперацыю. Але арганізм у 53-гадовай жанчыны быў аслаблены каранавірусам. У выніку, па розгаласе пра яе гісторыю, жанчыну перавезлі ў Магілёўскую абласную бальніцу, а адтуль нібыта ў Мінск».

Новікаў тады апраўдваўся, што ў бальніцы стараліся нармалізаваць стан пацыенткі, каб затым перавесці яе ў Магілёў.

Пасля выпадку ў Шклове Лукашэнка папярэдзіў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча аб нечаканых праверках бальніц. Літасці не будзе, абяцаў ён чыноўніку.

Стан бальніц цяпер правярае камісія, узначаленая галоўнай доктаркай Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі Ірынай Абельскай. Адной з першых бальніц, якая трапіла пад увагу камісіі, была бальніца ў Шклове.

«Галоўны ўрач Шклоўскай раённай бальніцы Аляксандр Лобаў» «Chief Physician of the Shklov Rayon Hospital Adeksand Lobov»
Галоўны доктар Шклоўскай раённай бальніцы Аляксандр Лобаў. Фота: shklovinfo.by

9 сакавіка калектыву Шклоўскай райбальніцы прэзентавалі новага галоўнага доктара — Аляксандра Лобава. Раней ён кіраваў бальніцай у Касцюковічах.

«Мне цяжка характарызаваць яго як кіраўніка, але нараканняў на яго не было. Ён вельмі добры хірург», — выказалася пра яго адна з калег.

Лобаву пастаўлена задача «аказваць якасную медычную дапамогу кожнаму жыхару рэгіёна». На першай яго сустрэчы з калектывам Сяргея Новікава не было.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

«Вельмі хацеў бы працаваць у Беларусі»: доктар Мартаў пра помсту за кнігу, жыццё пасля арышту і выезд з краіны

«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

Усяго ў чатырох беларускіх гарадах мужчын больш, чым жанчын

Каментары9

  • Абу
    12.03.2023
    Таварышч Прэзідэнт, праізашла чудовішчная ашыбка!
  • Nievuk
    12.03.2023
    Krychu off-top: Usio ž nie "doktar", a "lekar" ci "urač". Doktar - heta navukovaja stupien, a nie prafesija.
  • даведка
    12.03.2023
    Такие молодые комсомольцы от здравоохранения много где сейчас в провинции... 
    Есть главврачи и до 30 лет, такие увольняют любого, кто только посмел им возражать. 
    Первым делом покупают новую служебную машину для себя и евроремонт в кабинете с новой обстановкой.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць