Грамадства1414

Атрымаць польскую візу стала адначасова складаней і прасцей. Што змянілася?

Беларусы, уладальнікі пастаяннага дазволу на жыхарства ў Польшчы, да 2023 года маглі даволі проста рабіць запрашэнні для блізкіх сваякоў. Такая магчымасць не знікла, але зрабіць запрашэнне стала значна складаней.

Беларусы, якія маюць пастаянны польскі ДНЖ (сталы побыт), да нядаўняга часу маглі з лёгкасцю аформіць запрашэнне блізкім сваякам. Для гэтага дадаткова трэба было мець пераклад дакументаў, што пацвярджаюць сваяцтва.

Цяпер аб тым, што з 2023 года правілы змяніліся, многія даведваюцца толькі падчас візіту да польскага натарыуса. Там жа частка беларусаў даведваецца, што зрабіць запрашэнне ім ужо не ўдасца. У такую сітуацыю трапілі і нашы чытачы, якія планавалі зрабіць запрашэнне па такой жа схеме, як і мінулыя разы.

Запрашэнні трэба рабіць па месцы рэгістрацыі

Рэч у тым, што да 1 студзеня запрашэнне рабілася праз натарыуса. Беларусу з пастаяным ДНЖ дастаткова было звярнуцца з перакладзенымі дакументамі да адваката, які складае дакумент, і натарыуса, які яго зацвярджае. Як правіла, рабілася ўсё гэта цягам аднаго дня. Пасля, маючы на руках запрашэнне, ужо ў Беларусі трэба было запісацца на падачу на візу.

Такі падыход дазваляў рабіць запрашэнні блізкім сваякам і адкрываць на яго падставе нацыянальныя візы тэрмінам знаходжання ў Польшчы 365 дзён. 

З 2023 года правілы афармлення запрашэнняў, як і пералік патрэбных для гэтага дакументаў змяніліся. Зараз запрашэнне трэба рабіць не праз натарыуса, а ў ваяводстве па месцы рэгістрацыі. Праз гэта змяніўся і пералік неабходных дакументаў. Чалавеку, які запрашае іншаземца ў Польшчу, цяпер неабходна прадставіць пацвярджэнне, дзе будуць пражываць госці, а таксама даказаць, што ў яго ёсць сродкі на ўтрыманне родных.

Да 2023 года, калі запрашэнне рабілі натарыусы, а не ўлады ваяводства, ад асобы, якая хоча запрасіць сваякоў, не патрабавалася мець рэгістрацыю, месца жыхарства і пэўную суму грошай.

Праз гэтыя змены частка беларусаў, якія маюць пастаянны ДНЖ, згубіла магчымасць рабіць запрашэнні. У першую чаргу ад гэтага пацярпелі тыя, хто працягваў жыць і працаваць у Беларусі, але меў пастаянны дазвол на жыхарства ў Польшчы. І такіх людзей можа быць даволі шмат, бо права на атрыманне пастаяннага ДНЖ па спрошчанай працэдуры маюць усе ўладальнікі «Карты паляка».

Таксама ў складанай сітуацыі аказаліся і тыя беларусы, хто жыве і працуе ў Польшчы, але мае пры гэтым сціплы афіцыйны заробак. Зараз асоба, якая запрашае, павінна мець грашовыя сродкі ў памеры не менш за 457 злотых на сябе, кожнага члена сям'і, які знаходзіцца ў яго на ўтрыманні, і запрошанага замежніка на кожны месяц планаванага візіту (на тэрмін дзеяння візы). Таксама трэба мець грашовыя сродкі на аплату выдаткаў на вяртанне госця дадому. 

Колькі грошай трэба мець?

Напрыклад, фізічная асоба, якая знаходзіцца ў шлюбе, мае на ўтрыманні дзіця і запрашае замежніка з нееўрапейскай краіны на адзін год, павінна мець грашовыя сродкі ў памеры не менш за 24 436 злотых, або каля 5 250 еўра. Калі чалавек не зможа даказаць, што мае такія грошы, то запрашэнне зрабіць не ўдасца.

Складанасці з афармленнем запрашэння могуць узнікнуць і ў тых беларусаў, якія здымаюць не цэлую кватэру, а толькі пакой ці койка-месца, бо асоба, якая запрашае, мусіць пацвердзіць месца пражывання замежнага грамадзяніна.

Аднак з 1 студзеня 2023 года адбыліся і некаторыя станоўчыя змены. Калі раней беларусы з пастаянным ДНЖ маглі запрашаць да сябе толькі блізкіх сваякоў, то з гэтага года ступень сваяцтва значэння не мае. Беларусы, здольныя выканаць апісаныя вышэй умовы, маюць права рабіць запрашэнне для любога іншаземца незалежна ад таго, кім ён яму прыходзіцца. 

Чытайце таксама: З «Пагоняй» на вокладцы і штампам для замежных паездак. Якія пашпарты выдавалі раней у Беларусі

Каментары14

  • Mar
    12.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Чел
    12.03.2023
    Ничего непонятно, берётесь за что-то писать так хотя бы потрудитись вникнуть в детали... Нужно подтвердить доход за год для приглашения, либо чтобы указанная сумма висела на счету в банке??
  • Ром
    12.03.2023
    Так поляки и ес любят белорусов что все больше и больше создают им проблем для въезда😁
    Сел и поехал))

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма1

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →