Грамадства44

Затрыманай у Круглым дзяўчыне адмаўляюць у лячэнні

20-гадовую Аліну Гораву затрымалі 27 сакавіка ў Круглым. Дзяўчыну абвінавачваюць паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). І мала таго, што трымаюць у звычайных нялюдскіх умовах, але і не аказваюць неабходнай медыцынскай дапамогі.

 

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», спачатку дзяўчыну ўтрымлівалі ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання ў жорсткіх умовах: у камеры было холадна, даводзілася спаць на дошках, а накрывацца было забаронена нават сваім адзеннем. Праз гэта ў Аліны Горавай абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў.

Увечары 30 сакавіка Аліне стала кепска, таму ёй выклікалі хуткую дапамогу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, бо нібыта ў СІЗА, куды яе павінны былі перавесці, ёсць дзённы стацыянар.

У магілёўскай турме Аліне ў медыцынскай дапамозе адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы: турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць.

На 10-ы дзень стан Аліны стаў яшчэ горшым, болі ўзмацніліся, запаленне прагрэсуе, на лячэнне надзеі няма, распавядае dissident.by.

Аліну Гораву затрымалі 27 сакавіка падчас «аблавы» ў Круглым за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Увечары 27 сакавіка яна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту і на волю ўжо не выйшла.

Каментары4

  • R
    08.04.2023
    Чаму тут здіуляццы: фашысты у канцлагеры так сама катавалі палонных.
  • Свидетель
    08.04.2023
    А фамилия у доктора есть? Пишите,чтобы никого не забыть.
  • Ганьба!
    08.04.2023
    Ці не казаў Лукашэнка, што ён не ваюе з жанчынамі? Гэтыя чыноўнікі й лекары паводзяць сябе як нацысты ў лагерах сьмерці падчас другое сусьветнае вайны.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць