Каханне і сэкс77

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў

У таго свая версія.

Рыта Дакота і Улад Сакалоўскі. Фота: інстаграм

Спявачка Рыта Дакота лічыць, што пачаўся іх чарговы канфлікт з былым мужам спеваком Уладам Сакалоўскім з яе каментара пад відэа сяброўкі. Тая распавяла пра свае маленькія і нясвоечасовыя аліменты. 

Артыстка ж вырашыла падтрымаць і напісала, што разумее боль, бо яе былы таксама выплачвае аліменты праз раз.

Улад Сакалоўскі

Сакалоўскі на гэта адказаў допісам: «Цяпер Маргарыта працягвае атрымліваць свае афіцыйныя аліменты кожны месяц. Атрымлівае яна іх ужо дзявяты год. Фармулёўкі «праз раз» або «нерэгулярна» абсалютна недапушчальныя. Мне да канца незразумела: альбо Маргарыта крытычна няўважлівая, каб праверыць свае рахункі ў банках (грошы дасылаліся на розныя рахункі), альбо гэта чарговая правакацыя для сацсетак і людзей, якія, на жаль, безумоўна вераць любому слову свайго куміра». 

Рыта Дакота і Улад Сакалоўскі

Але прызнаў, што раней сапраўды дамаўляўся з былой жонкай на адтэрміноўку аліментаў праз свае фінансавыя праблемы — яна быццам сама гэта і прапанавала, ведаючы пра яго сітуацыю. Сакалоўскі лічыць, што на ўзроўні жыцця яго дачкі гэта адмоўна не адбілася, Рыта разам з цяперашнім мужам блогерам Фёдарам Белагаем добра зарабляюць. 

Рыта Дакота і яе другі муж Фёдар Белагай

Пры гэтым спявак дадаў, што некаторы час аплачваў не толькі аліменты, але і палову кошту арэнды дома, дзе жылі Рыта, Фёдар і Мія. І нават падарыў былой жонцы машыну. Але абвінаваціў Дакоту ў тым, быццам яна спрабавала разбурыць яго новую сям’ю (цяпер ён у шлюбе са спявачкай Ангелінай Сурковай, у іх ёсць сын).

Улад Сакалоўскі з другой жонкай Ангелінай Сурковай

Улад паскардзіўся і на тое, што былая жонка прадала кватэру, у якой ён адмовіўся ад долі на карысць дачкі з дамовай, што пасля 18 гадоў нерухомасць дастанецца Міі. 

Рыта Дакота ў сваю чаргу вельмі абурылася расповедам былога мужа. Яна кажа, што з самага нараджэння самастойна забяспечвае дачку, нягледзячы на тое, што па дамове Сакалоўскі абавязаны штомесяц не толькі плаціць 60 тысяч расійскіх рублёў (прыблізна 745 даляраў) у якасці аліментаў, але і пакрываць палову кошту навучання, лекавання ды розных заняткаў Міі.

Рыта Дакота з дачкой Міяй

Яна таксама апублікавала скрыншот пералічэння аліментаў. Атрымалася, што ў той самы дзень, калі Улад публічна паскардзіўся на абвінавачванні ў нерэгулярнасці выплат, ён тэрмінова пералічыў былой жонцы грошы адразу за 3 месяцы.

Рыта апавяла, што Улад, калі пабраўся з ёй шлюбам, меў велізарныя даўгі праз тое, што разарваў кантракт з прадзюсарам — гасіла іх пара з грошай, якія ім падарылі на вяселле.

А першы ўнёсак за кватэру, якую потым планавалі пакінуць Міі, зрабіла Рыта — для гэтага прадала чатырохпакаёвую кватэру ў Мінску, якую атрымала ў спадчыну ад дзядулі. Артыстка сцвярджае, што іпатэку таксама ў асноўным аплачвала самастойна, бо Сакалоўскі грошы ўкладваў у сваю творчасць.

Рыта Дакота

Што тычыцца машыны ў падарунак, Дакота тлумачыць, што Улад набыў яе за адступныя, якія Рыта дала былому, каб ён адрокся сваёй часткі кватэры на карысць дачкі.

А прадала тую кватэру спявачка, каб палепшыць умовы жыцця дзіцяці — замест трохпакаёўкі ля прамысловай зоны набыла кватэру ў цэнтры ля ракі. Больш за тое, Сакалоўскі пагадзіўся на такі варыянт. Цяпер жа і тая кватэра прададзена — Мія жыве ў вялікім доме ў ЗША.

Гісторыю пра тое, што былы муж здымаў жыллё для яе, Міі і Фёдара, артыстка называла трызненнем.

Некалі Дакота і Сакалоўскі спрабавалі сябраваць сем'ямі

Трэба адзначыць, што нейкі час Рыта і Улад спрабавалі сябраваць сем’ямі — дзеля Міі. Але цяпер, як прызнаецца Дакота, яны з былым зноў ворагі: «Прычын для гэтага было некалькі. І хамства, і непавага, і тое, што ён нагрубіяніў майму тату, і тое, што ён не вярнуў дзіця своечасова, калі абяцаў. Але галоўнае — я даведалася пра некалькі такіх жудасных, цёмных фактаў, звязаных з тым, што рабіў Улад падчас нашага шлюбу, што больш мець з ім зносіны я проста не магу. То-бок, калі існуе самае дно і кропка незвароту — дык гэта яна. Я больш ніколі не апынуся з гэтым чалавекам у адным пакоі, настолькі там усё жорстка…».

Расказваць падрабязнасці Рыта не хоча — кажа, гэта знішчыць Сакалоўскага назаўсёды, а ў яе такой мэты няма.

«Мне трэба толькі, каб ён своечасова плаціў аліменты і жыў у сваёй паралельнай рэальнасці. Ён спрабаваў са мной «памірыцца» нядаўна, калі быў у Грузіі, — я ўпершыню ў жыцці сказала «не». Гэта не сварка. Гэта самае вялікае расчараванне ў маім жыцці, і яно, на жаль, ужо незваротнае».

Каментары7

  • Свацця
    28.10.2026
    Хай плоціць новы хахаль, калі ўзяў з прычэпам. А гэты сам можа дзяцей бавіць. Як у Ціханоўскіх!
  • Алесь.
    28.10.2026
    І навошта корпацца ў чужой бруднай бялізне?
  • Сонейка
    28.10.2026
    Свацця, вельмі смешна, калі мужык хаваецца за жаночым нікам))

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць