Грамадства

Куды паехаць павучыцца? Еўрапейскія стыпендыі для беларусаў

Вядома, у Еўропе беларусаў найперш чакаюць у ЕГУ — беларускім універсітэце ў выгнанні, які працуе з Вільні. Але ў той жа час ёсць і іншыя нядрэнныя еўрапейскія прапановы. Выданне «Сойка» сабрала 9 праграм і стажыровак па розных кірунках, дзе можна атрымаць фінансавую падтрымку і новыя веды.

Праграма EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training)

Праграма EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) — стыпендыяльная праграма Еўрасаюза для беларускіх студэнтаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі або пагрозу рэпрэсій (у тым ліку ў дачыненні да іх бацькоў) і цяпер навучаюцца ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі. Прапануецца штомесячная падтрымка ў памеры 450 еўра на максімальны тэрмін тры гады. Улетку будзе аб’яўлены новы конкурс на атрыманне стыпендыі, так што ёсць магчымасць ускочыць у першы вагон.

«MOST+»

«MOST+» — адна з самых вядомых праграм акадэмічнай мабільнасці ў нашых шыротах (пасля амаль недаступнага нам «Эразмусу») ад Інстытута Гётэ. Праграма спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з Еўрасаюза і ахоплівае наступныя сферы: грамадства, культура (у тым ліку турызм і крэатыўныя індустрыі), бізнэс, нефармальная адукацыя, ахова здароўя і ўстойлівасць. Падаваць заяўкі могуць усе грамадзяне Беларусі, якія працуюць у адной з гэтых сфер (то бок ужо не студэнты).

У межах праграмы прапануюцца гранты на паездкі ў краіны ЕС для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах (заяўнік сам выбірае актыўнасць), а таксама для распрацоўкі беларускімі спецыялістамі сумесных праектаў з калегамі з краін ЕС. Што яшчэ важна ў нашы часы: праграма прапануе візавую падтрымку.

«MOST+» ужо дзейнічае, апошні тэрмін падачы заявак3 чэрвеня 2024 года.

Development-Related Postgraduate Courses (EPOS)

Development-Related Postgraduate Courses (EPOS) — постград-стыпендыя ад нямецкай праграмы абменаў DAAD для грамадзян краін у развіцці (Беларусь усё яшчэ ёсць у спісе). Кандыдатаў з прафесійным досведам не менш за два гады запрашаюць павучыцца ў магістратуры ці аспірантуры ў адным з нямецкіх універсітэтаў або атрымаць доктарскую ступень. Праграма ўключае падтрымку ад аднаго да трох гадоў у памеры 934 (магістратура) або 1200 (аспірантура) еўра штомесяц. Дэдлайны на 2024/25 год розныя для розных праграм.

Friedrich Ebert Foundation

Friedrich Ebert Foundation — яшчэ адна стыпендыя ад DAAD, гэтым разам — для найбольш паспяховых студэнтаў. Комплексная праграма семінараў, якая дапамагае павысіць сацыяльныя кампетэнцыі і акадэмічныя навыкі кандыдатаў. Памер стыпендыі — 830 (бакалаўрыят) або 850 (магістратура) еўра. Дэдлайн падачы заяўкі — штогод да 30 лістапада і да 31 траўня.

Scholarships for Full-Time Master Degree Studies

Scholarships for Full-Time Master Degree Studies — літоўскі грант на навучанне для тых кандыдатаў з Беларусі, якія скончылі бакалаўрыят (у любой краіне) і маюць дазвол на пражыванне ў Літве. Падтрымка ўключае штомесячную стыпендыю (490 еўра) і пакрыццё расходаў на навучанне ў магістратуры. Прыярытэт аддаецца тым, хто гатовы вучыцца па-літоўску. Сёлетні дэдлайн — 22 траўня.

Program Stypendialny Rządu RP im. K. Kalinowskiego

Program Stypendialny Rządu RP im. K. Kalinowskiego («Праграма Каліноўскага») — вядомая ўсім алдам падтрымка для грамадзян Беларусі, якія не маюць грамадзянства Польшчы і карты паляка і якія ў год залічэння або ў папярэднім годзе былі адлічаныя з ВНУ па палітычных матывах, а таксама выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Конкурс праводзіцца штогод пачынаючы з 2006-га. У 2023 годзе заяўкі прымаюць да 15 траўня.

Heinrich-Böll-Stiftung

Heinrich-Böll-Stiftung — стыпендыі для студэнтаў і дактарантаў усіх дысцыплін і нацыянальнасцяў ва ўніверсітэтах і тэхнічных каледжах Германіі. Памер дапамогі — розны для розных праграм (ад 800 да 1350 еўра). Заяўкі прымаюць штогод; найбліжэйшы дэдлайн — 1 верасня.

Estonian Government Scholarship

Estonian Government Scholarship — стыпендыі для студэнтаў, якія жадаюць вучыцца ў эстонскай ВНУ на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры. Эстонская стыпендыяльная праграма падтрымлівае ўсе кірункі навучання, прычым як па абмене, так і для атрымання ступені. Падтрымка складае ад 350 (бакалаўрыят і магістратура) да 660 (аспірантура) еўра. Апошні тэрмін падачы заяўкі — штогод да 1 верасня.

БОНУС для кандыдатаў навук

Imre Kertész Kolleg Jena

Imre Kertész Kolleg Jena (Енскі каледж ім. Імрэ Кертэса, Нямеччына) запрашае кандыдатаў на стажыроўку для правядзення самастойнага даследавання ў сферы гісторыі, сацыялогіі, антрапалогіі, паліталогіі, філасофіі, літаратуры, лінгвістыкі — па тэме, якая тычыцца Цэнтральнай або Усходняй Еўропы. Працягласць стажыроўкі — ад 3 да 12 месяцаў. Прапануюць штомесячную стыпендыю (ад 3000 да 5000 еўра), а таксама месца для працы над даследаваннем і падтрымку ва ўладкаванні ў Ене. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у стажыроўцы ў 2023—2024 — 30 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

На востраве Тэнэрыфе пабілі сусветны рэкорд па даўжыні каляднага дэсерту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць