Грамадства22

КДБ кашмарыць ваенізаваную ахову на чыгунцы

Як стала вядома «Нашай Ніве», у філіялах па ўсёй краіне адбываюцца затрыманні і звальненні. 

Ваенізаваная ахова на чыгунцы — гэта асобная структура ў рамках Белчыгункі. Узброеныя і навучаныя людзі пры патрэбе ахоўваюць грузы па дарозе і на чыгуначных станцыях. Масты, пераезды. 

Імаверна, многія з гэтых людзей былі задзейнічаныя пры двухбаковым руху вайсковай тэхнікі і зброі: спачатку Расія перакідвала сюды акупацыйныя сілы, потым у Беларусі сталі забіраць яе запасы зброі для папаўнення арсеналаў знясіленай баямі на ўсходзе Украіны пуцінскай арміі. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», з мінулага тыдня органы дзяржбяспекі кашмараць супрацоўнікаў ваенізаванай аховы. 

Дакладнай прычыны мы не ведаем. 

Арышты і звальненні адбываюцца ў філіялах па ўсёй краіне. 

Так, у Баранавічах — буйным чыгуначным вузле, аточаным палігонамі і ваеннымі часцямі, — з работы вылецелі начальнік атрада і ягоны намеснік. 

У атрадах Магілёўскай і Гомельскай вобласці адбыліся затрыманні — людзям малююць адміністратыўкі.

Супрацоўнікі выказваюць здагадкі, што прыйшла іх чарга, а арышты і звальненні адбываюцца па спушчаных з КДБ спісах. 

Калі вам вядомыя падрабязнасці, паведамляйце асабіста тым аўтарам «Нашай Нівы», якіх ведаеце, або ў тэлеграм-акаўнт «Нашай Нівы» ў сакрэтны чат: @nn_editor.
Каму зручней на мэйл — пішыце рэдактару на мэйлы [email protected] ці [email protected].

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Абу
    10.04.2023
    Таварышч лукашэнка, праізашла чудовішчная ашыбка!
  • даведка
    10.04.2023
    КГБ люто боится любых подготовленных носителей стрелкового оружия: инкассаторов, вохравцев, спецпочты.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць