Грамадства66

У 18‑гадовага блогера, які цяпер сядзіць за махінацыі з дабрачынным зборам, нарадзілася дачка

18‑гадовы блогер з Гродна Міхаіл Драгун стаў бацькам, знаходзячыся за кратамі. Пра нараджэнне дачкі паведаміла ягоная 38‑гадовая партнёрка, таксама блогерка Яўгенія Тарасенка.

Фота:bakumenko_photo, Instagram

Дзяўчынка нарадзілася 7 жніўня, назвалі яе Агатай. Практычна да самых родаў Тарасенка публічна не расказвала пра сваю цяжарнасць і паведаміла пра яе літаральна ў апошні момант.

Паводле яе слоў, дзіця пара планавала загадзя, прычым ініцыятарам нараджэння дзіцяці быў менавіта Міхаіл. Даведалася жанчына пра цяжарнасць 5 снежня 2025 года — прыкладна праз месяц пасля затрымання іх абодвух.

Яна таксама апублікавала архіўнае відэа, на якім паведамляе Міхаілу гэтую навіну. Яго першай рэакцыяй, паводле відэа, была эмацыйная фраза з недаверам да пачутага.

Праз некалькі дзён пасля гэтага Драгуна ўзялі пад варту. Тарасенка напісала, што пасля гэтага засталася адна з будучым дзіцём. У наступныя месяцы яна дзялілася ягонымі лістамі з-за кратаў. Паводле яе слоў, Міхаіл прасіў яе не рабіць аборт.

Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка — папулярныя ў Гродне блогеры. У 2024 годзе пара нават паўдзельнічала ў праўладным рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў».

Але многія пра іх даведаліся пасля гучнага скандалу з дабрачынным зборам.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, разам са сваёй каханай Міхаіл прапаноўваў падпісчыкам за 10 рублёў удзельнічаць у розыгрышы, дзе галоўнымі прызамі былі смартфоны ці аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка грошай пойдзе на прызы, а ўсю астатнюю суму аддадуць на лячэнне хлопчыка. Збіралі грошы для васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дзюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштаваў 2,9 мільёна даляраў.

Агулам блогерамі было сабрана 1,5 мільёна рублёў. Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў, 315 тысяч выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму. Астатняе пусцілі на шыкоўнае жыццё.

Міхаіл трапіў за краты, яшчэ калі яму было 17.

Сёлета ў ліпені яго судзілі. Драгуна прызналі вінаватым у прычыненні маёмаснай шкоды шляхам падману і злоўжывання даверам, а таксама ў паклёпе. Акрамя таго, каля 130 тысяч рублёў, якія суд прызнаў даходам ад злачынства, канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Міхаілу далі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

У СІЗА Драгун знаходзіцца з сярэдзіны снежня 2025 года, а паколькі для непаўналетніх дзень у СІЗА залічваецца за два, то да выхаду на свабоду яму застаецца ўжо не так шмат часу.

Каментары6

  • Никит
    16.08.2026
    мамка, законы РБ читайте. Возраст согласия 16 лет
  • Лаліта навыварат
    16.08.2026
    Ай-яй-яй! Педафілка і разбэшчвальніца непаўнагадовых!
  • мамка
    16.08.2026
    Никит, самі чытайце - палезна тым, каму не да законаў. а я палезу зараз шукаць гэты закон, дык тыя, каму недазаконаў, неўзабаве зацікавяцца - а чаго гэта яе цікавіць такі закон? можа яна хоча некага саўраціць? у іх жа ізурашчоныя паняція

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы3

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць