Здарэнні2

Вада сыходзіць: рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за паводак пад Віцебскам знялі

Яшчэ нядаўна Дзвіна змывала дарогі і дрэвы, падступала да жылых дамоў. Мясцовыя выдыхнулі — вада пайшла на спад.

Скрыншот СТБ

У Віцебску знялі рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за паводак, але ў некаторых раёнах сітуацыя застаецца ўсё яшчэ напружанай. Падрабязнасці распавялі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Максімальны ўзровень уздыму вады на Дзвіне ў Віцебску не так даўно перавышаў дзевяць метраў. Цяпер вада сышла — ужо менш за восем метраў. Рака працягвае вяртацца ў сваё рэчышча.

Праўда, складаная сітуацыя з паводкамі ўсё яшчэ захоўваецца ў Верхнядзвінскім і Полацкім раёнах.

«У асобных рэгіёнах Віцебскай вобласці застаюцца падтопленымі 7 жылых дамоў, больш за 190 гаспадарчых пабудоў, 3 масты і 17 участкаў дарог. Усім грамадзянам, у якіх падворак знаходзіўся ці яшчэ знаходзіцца ў зоне падтаплення, пры неабходнасці аказваецца неабходная дапамога», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф'я Глінская.

На мінулым тыдні на Віцебшчыне сітуацыя з паводкамі была крытычнай: Дзвіна ў адным з дачных пасёлкаў размыла дарогі, забрала ў раку дрэвы і лаўкі, небяспечна блізка падышла да жылых дамоў.

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

Каментары2

  • Жвір
    13.04.2023
    На тое й вясна. У гэтым годзе Дзеду Мазаю пэўна работы падваліла...
  • жыф курылка
    13.04.2023
    где-то там мой Витебский Мад. обитает. он хоть жыф?

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II11

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду3

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →