Навука і тэхналогіі33

Ілан Маск збірае каманду для запуску новага стартапа па стварэнні прасунутых сістэм штучнага інтэлекту. Пры гэтым зусім нядаўна ён публічна выступаў супраць падобнага

«Маск для навучання свайго ШІ можа выкарыстоўваць даныя ўсяго Twitter, а для вылічальнай магутнасці — рэсурсы Tesla».

Фота: csmapnyu.org

Мільярдэр Ілан Маск, які валодае Twitter, SpaceX і Tesla, захацеў завесці яшчэ адну кампанію — на гэты раз гаворка ідзе пра стварэнне новага стартапа па развіцці і камерцыялізацыі прасунутага ШІ (штучнага інтэлекту). Пра гэта паведаміла газета Financial Times са спасылкай на людзей, блізка знаёмых з сітуацыяй.

Паводле атрыманых звестак, Маск збірае найлепшых даследчыкаў і інжынераў па стварэнні штучнага інтэлекту з вядучых лабараторый свету. Бізнэсмэн таксама спрабуе прыцягнуць інвестараў сваіх ужо існуючых кампаній, пераконваючы іх укласці фінансы ў новы праект.

У дадатак да гэтага, як стала вядома навіннаму парталу Business Insider, Маск для сваіх мэт ужо набыў 10 тысяч магутных графічных працэсараў ад кампаніі Nvidia.

«Ілан Маск хоча канкураваць з такімі кампаніямі як OpenAI, якая распрацавала чат-бот ChatGPT і хутка ўзляцела на сусветным рынку. Гэта дазволіць мільярдэру ўвайсці ў тэхналагічную гонку ў галіне штучнага інтэлекту і стварыць сваю ўласную прасунутую сістэму генератыўнага ШІ.

Для навучання гэтай сістэмы бізнэсмен можа выкарыстоўваць велізарны масіў інфармацыі з Twitter, які яму належыць, а для вылічальнай магутнасці — суперкамп'ютар Tesla Dojo, які падтрымлівае аўтапілот у электрамабіляў Tesla», — піша газета Financial Times са спасылкай на свае крыніцы.

Пры гэтым Маск нярэдка абвінавачваў кампанію OpenAI ў камерцыялізацыі нейрасетак і празмерным жаданні стварыць перадавы штучны інтэлект. Сам ён, дарэчы, яшчэ ў 2015 годзе быў адным з заснавальнікаў гэтай кампаніі, але ў 2018 годзе сышоў з яе, бо хацеў сканцэнтравацца на Tesla.

Але самай пікантнай дэталлю ва ўсёй гэтай гісторыі з'яўляецца тое, што яшчэ ў канцы сакавіка Ілан Маск быў у ліку тых, хто публічна заклікаў спыніць развіццё штучнага інтэлекту з-за пагрозы чалавецтву.

«Трэба прыпыніць навучанне сістэм штучнага інтэлекту мінімум на шэсць месяцаў. За гэты час лабараторыі і незалежныя спецыялісты павінны распрацаваць і ўкараніць набор агульных пратаколаў бяспекі, якія дазволяць пасля правяраць і кантраляваць развіццё сістэм штучнага інтэлекту», — пісалася ў агульным звароце, які падпісаў Маск і больш за тысячу іншых экспертаў у галіне ШІ.

Вяртаючыся да тэмы стартапа, Ілан Маск на момант публікацыі гэтага артыкула ўжо паспеў зарэгістраваць новую юрыдычную асобу — кампанію X.AI Corp, якая і з'яўляецца ўвасабленнем задумы мільярдэра па стварэнні і развіцці ўласнага штучнага інтэлекту. Пра гэта стала вядома выданню The Wall Street Journal.

Каментары3

  • Рэальнасьць
    17.04.2023
    Маск не геній. Ён эгаіст і махляр, якога цікавяць толькі грошы. Калі ён ня можа кіраваць Twitter, ён ня можа кіраваць штучным інтэлектам.
  • шо за
    17.04.2023
    можа ў яго шызафрэнія?
  • Ёсік
    17.04.2023
    Ёсьць правільныя пчолы, а ёсьць не правільныя. Так і ў Маска - у яго будзе правільны і кантралюем ім штучны інтэлект, а ў астатніх не, таму ўсім патрэбна забараніць працаваць над ШІ.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць