Грамадства77

«У кайданках і на ланцугу прывялі ў залу суда». Гісторыя аднаго затрымання ў Бешанковічах

Журналіст, паэт і бард з Бешанковічаў Георгій Станкевіч апісаў, як і за што затрымлівалі яго жонку Ларысу.

Мая справа закончылася тым, што мяне абвінавацілі ў пікеце пад бела-чырвона-белым сцягам і прысудзілі штраф у памеры 2420 рублёў.

Быў арыштаваны мой мабільны тэлефон і камп’ютар, у хаце праводзіўся ператрус. Але падставаў, каб распачаць яшчэ адну справу не знайшлося. Арыштаваную тэхніку вярнулі праз два месяцы.

З таго часу мінуў год, і цяпер міліцыянты часта наведваюцца «ў госці». Двойчы за апошнія паўгода прыязджаў КДБ. Зразумела, што ўся справа тычыцца майго светапогляду, які не ўкладваецца ў іх рамкі.

Мяне не могуць абвінаваціць у тым, што я выходзіў на пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Я гэта не рабіў аніводнага разу. А таму ўсе наезды магу разглядаць толькі як барацьбу з іншадумствам і як парушэнне нашай Канстытуцыі, якая гарантуе мне свабоду маёй думкі.

Але на гэты раз міліцыянты заявілі, што яны не да мяне, а да маёй жонкі, пенсіянеркі Ларысы Паўлаўны Станкевіч.

Мая жонка — чалавек апалітычны. Яна нават не заходзіць на сайт, які вяду я. У яе сваё кола інтарэсаў. Напярэдадні, 9 красавіка, яна звярнулася да мяне, каб я паглядзеў, чаму не адчыняюцца яе аднакласнікі. Аказалася, што яе старонка ўзламаная.

І калі міліцыянты з парога заявілі пра тое, што са старонкі Ларысы Паўлаўны ў аднакласніках ажыццяўляліся экстрэмісцкія дзеянні, усё стала зразумелым.

У 13 гадзін 12-га красавіка яе забралі ў Бешанковіцкі РАУС, каб скласці пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.

Але, калі я туды прыехаў у 18:30, мне адказалі, што яна будзе затрыманая да суда, які адбудзецца невядома калі.

Я папрасіў дазволу забраць яе дахаты, папярэдзіў дзяжурнага аб слабым жончыным здароўі, аб тым, што яны бяруць на сябе вялікую адказнасць, таму што яна можа нават памерці.

З мяне толькі пасмяяліся, сказалі, што выклічуць «хуткую дапамогу».

Назаўтра раніцай у РАУС мне адказалі, што суд адбудзецца 13 красавіка, але ў які час — невядома. «Як толькі суддзя азнаёміцца са справай».

Суд распачаўся 13.04.2023 пасля 16:00, а ўжо ў 17:10 Ларысу Станкевіч вызвалілі з пратаколам 30 базавых штрафу.

Яе абвінавацілі ў тым, што яна ў аднакласніках размясціла на сайце «Гісторыя Воршы ў фотаздымках» экстрэміскія матэрыялы.

Што ж, плаціць штрафы для нашай сям’і справа прывычная.

Але калі Ларыса Паўлаўна распавяла, як з ёй абыходзіліся ў Бешанковіцкім РАУС, мне стала зразумела, што гэта была наўмысная акцыя, з мэтай знішчэння чалавека са слабым здароўем.

Яе трымалі ноч у халодным пакоі, дзе пастаянна гарэла святло. Праз дзве ці тры гадзіны распраналі дагала, надзявалі на рукі кайданкі і выводзілі ў калідор для вобшуку.

У тых жа кайданках і на ланцугу, як небяспечнага злачынцу, яе прывялі ў залу суда.

Вялікі дзякуй суддзі Наталлі Рэут, якая адразу папярэдзіла міліцыянтаў аб перавышэнні імі сваіх паўнамоцтваў і прымусіла іх зняць кайданкі.

Злачынства 62-гадовай пенсіянеркі, маці траіх дзяцей, якая перанесла некалькі аперацый, заключалася ў тым, што яна сама, (магчыма, выпадкова), або «хтосьці» за яе наўмысна паставіў ў сеціве ў вольны доступ «экстрэмісцкі матэрыял».

14 красавіка нам прыйшлося ехаць у бальніцу, дзе дактары пасля даследавання паставілі дыягназ: «падазрэнне на інфаркт», з сумам рэзюмаваў Георгій Станкевіч.

«Калі мы аказаліся ў акопах па розныя бакі, то ўсё адно мусяць быць правілы». Лябедзька пра тое, чаму ўлады шантажуюць яго затрыманнем сына

Яшчэ адзін фігурант справы «Маёнтка Падароск» выйшаў пад паручальніцтва

Дырэктарка «Слаўцэнтра» Ірына Зімнева знаходзіцца на Акрэсціна. Яе мужа арыштавалі на 14 сутак

Каментары7

  • Налогаплацедьшчык
    15.04.2023
    У мяне рытарычнае пытаньне: а на якую халеру нам патрэбная пракуратура??? Калі Лукашэнка гаворыць, што у Беларусі "не да законнасьці", то навошта тады пракуратура? Дзяржава ні за што плаціць грошы некалькі тысячам тунеядцаў.
  • Беларус
    15.04.2023
    Ну и Больные на свои головы те, кто одевает наручники и водит на цепи заведомо несправедливо обвинённого человека: ведь это тот самый ФАШИЗМ и НАЦИЗМ с которым "борется" "генпрокурор" Швед, "избивая" тени прошлого, а здесь, в Беларуси, во времена лукашенки, ФАШИЗМ и НАЦИЗМ ПРОРОС ХУЖЕ 1933 года в Третьем Рейхе, но "генпрокурор" Швед этого не видит и покрывает!!!
    ЧЕМ ЗАКОНЧИТСЯ ПОДОБНЫЙ ЭКСПЕРИМЕНТ над НАРОДОМ БЕЛАРУСИ, который проводит лукашенка и его помогатые?!?!?! Маятник всегда качается в Обратную Сторону...
  • Карл Маркс
    16.04.2023
    Беларус ,это не фашизм и не нацизм. это коммунизм.  не путайте понятия. тогда не будет проблем с пониманием ситуации.  

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы61

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай4

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы61

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць