Свет1414

Зяленскі падпісаў закон аб дэкаланізацыі тапонімаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб геаграфічных назвах», які тычыцца дэкаланізацыі тапаніміі і ўпарадкавання выкарыстання геаграфічных назваў у населеных пунктах Украіны. Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на сайт Вярхоўнай Рады.

Закон набудзе моц праз тры месяцы. Пасля гэтага ў дзяржаўных і вайсковых органаў будзе яшчэ шэсць месяцаў каб выдаліць з публічнага доступу расійскія сімвалы.

Гаворка ідзе пра помнікі і памятныя знакі, перайменаванне вуліц і іншых аб'ектаў. Акрамя гэтага, неабходна будзе перайменаваць населеныя пункты, у назвах якіх ёсць нейкія намёкі на Расію, яе дзеячаў або прапагандыстаў.

Таксама пад забарону падпадуць выявы, прысвечаныя расійскім і савецкім дзеячам, расійскім гарадам і заваёвам. Тыя помнікі, якія маюць мастацкую каштоўнасць, неабходна будзе перанесці ў музеі.

Пад стандарты ўкраінскай мовы неабходна будзе перайменаваць назвы населеных пунктаў. Напрыклад, немагчыма будзе захаванне назваў кшталту Акцябрск ці Южнаўкраінск.

«Прысваенне геаграфічным аб'ектам, юрыдычным асобам і аб'ектам права ўласнасці назваў, якія гларыфікуюць, увекавечваюць, прапагандуюць або ўтрымліваюць сімволіку расійскай імперскай палітыкі, а таксама назву дзяржавы-тэрарыста (дзяржавы-агрэсара) ці яе выбітных, памятных, гістарычных і культурных месцаў, населеных пунктаў, дат, падзей забараняецца», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама: 

У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю

Праспект Перамогі ў Кіеве цяпер будзе Берасцейскім

У Кіеве з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

Каментары14

  • даведка
    22.04.2023
    А в Беларуси памятники Ленину на центральных площадях райцентров, в областных центрах Ленинский и Октябрьский районы, даже в провинциальных городишках улицы Ленина, Пушкина, Лермонтова, Горького...
  • Sergio
    22.04.2023
    Нужно внести в закон правку о существенной отсрочке переименования топонимов, названных в честь сопредельных с Украиной регионов РФ (Белгород, Курск, Ростов, Краснодар и т.п). Просто чтоб потом не переименовывать обратно, когда в один прекрасный момент недалекого будущего, после крушения путлеровского режима, эти регионы станут частью Украины.
  • Рэальнасьць
    22.04.2023
    даведка, Тых фальшывых ідалаў трэба зьнішчыць. Трэба замяніць усіх Ленінаў на помнікі сапраўдным сынам і дачкам Беларусі: Эўфрасіньні Полацкаю, Францышку Скарыне, Кастусю Каліноўскаму, Цётцы, Васілю Быкаву й многім-многім іншым!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць