Свет66

Самы багаты літовец свету прадаў свой беларускі актыў

Прэзідэнт VP Group і асноўны ўладальнік сеткі Maxima Нерыюс Нума (раней ён насіў прозвішча Нумавічус) больш не мае дачынення да рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» — мясаперапрацоўчай кампаніі «Квінфуд».

Нерыюс Нума. Фота з «Вікіпедыі»

Office Life звярнуў увагу, што кампанія больш не значыцца ў спісе актываў фонду.

«Квінфуд» існуе з 2003 года (раней — як даччыная структура беластоцкага холдынгу Mispol) і вырабляе мясныя кансервы, якія прадаюцца ў тым ліку ў расійскіх сетках.

Нерыюс Нума ўзяў «Квінфуд» пад кантроль на пачатку 2010-х, калі яго інвестыцыйная кампанія NDX інвеставала ў Mispol. У 2012 годзе «Квінфуд» была выведзеная за рамкі мацярынскай кампаніі і стала самастойнай структурай у партфелі NDX.

Нерыюс Нума лічыцца адзіным мільярдэрам Літвы. У 2020 годзе яго багацце ацэньвалася ў 2,5 млрд еўра.

Mispol, як яшчэ адзін польскі вытворца мясных кансерваў Arteta, славацкая кампанія дзіцячага харчавання Novofruct SK і найбуйнейшы ў Літве і Латвіі пастаўшчык ахоўных паслуг Eurocash1, сёння па-ранейшаму значацца сярод партфельных кампаній фонду Нумы. А вось кампанія «Квінфуд» знікла не толькі з гэтага спісу, але і з пераліку паспяховых экзітаў.

Насамрэч, гродзенская кампанія ўсё ж была прададзеная — яшчэ да з'яўлення знакамітага спісу актываў, выхад з якіх замежнікам забаронены. Паводле інфармацыі, якая знаходзіцца ў адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, з красавіка мінулага года 100%-ным уласнікам «Квінфуда» з'яўляецца беларускі бізнэсовец Валерый Загорскі.

Каментары6

  • Зразумела
    25.04.2023
    Цяпер быць беларусам горшым за рускіх.
  • индзеец
    25.04.2023
    Зразумела, быць беларусам было зауседы горш чым ким
  • Максим Дизайнер
    25.04.2023
    А, так вот на кто столько лет нежующейся колбаской с жилами кормил.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць