Грамадства77

У Мінску на садку затынкавалі мазаіку, да якой усе прывыклі

У мінскім Зялёным Лузе — ці то сумная, ці то кранальная гісторыя. Там ёсць дзіцячы садок, які празвалі «Чабурашка». Усе з-за мазаік на фасадзе, якія знаходзяцца там, колькі памятаюць мясцовыя жыхары. Падчас рамонту адну з іх затынкавалі, другі Чабурашка — у небяспецы. «Дзеці засмучаныя», — напісала ў Onlíner адна мама.

Гаворка пра дзіцячы сад №347, што на вуліцы Цікоцкага, 52.

— Яго празвалі «Чабурашка». Мазаіка на фасадзе была мясцовай славутасцю. Цяпер, пасля рамонту, яе няма. Дзеці вельмі засмучаныя, — адзначыла маці аднаго з малых.

Прычына расстройства зразумелая: на месцы вясёлага героя з мульціка цяпер сумная тынкоўка.

Сумуюць і бацькі.

— Выхавальнікі сказалі, што плітка абсыпаецца, таму па-над ёй і пачалі тынкаваць. Мазаіка была простая, але ўсе яе любілі. Прыкра.

Чабурашку на другім фасадзе не затынкавалі. Вось ён, на фатаграфіі, зробленай год таму.

У дзіцячым садку №347 растлумачылі гэтую гісторыю. Работы на будынку — планавы рамонт, яго праводзяць ад Упраўлення па адукацыі Першамайскага раёна Мінска.

— На жаль, мазаіка была ўжо небяспечная. Плітка пачала патроху абсыпацца, а пытанні бяспекі — на першым месцы.

Але ёсць і добрыя навіны: другога Чабурашку знішчаць не будуць, прынамсі пакуль, паколькі там стан сцяны нармальны.

Мазаікі былі на сцяне з моманту пабудовы будынка ў 1975 годзе. Адсюль і «Чабурашка» — неафіцыйная назва дзіцячага садка. Малюнак гэтага героя ёсць і на сайце дашкольнай установы.

Зразумела, што бяспека — справа важная. Але хацелася б, каб тыпавыя праекты рамонтаў усё ж улічвалі мясцовыя асаблівасці. Напрыклад, мінулым летам затынкавалі каларытную савецкую мазаіку на сцяне гімназіі №15 на вуліцы Максіма Багдановіча.

Каментары7

  • Jahor
    04.05.2023
    А затынкаваць не спрабавалі? Тады б засмуціліся і "расстраівацца" не трэба было б.
  • Цім
    04.05.2023
    Новы Чабурашка будзе з чырвона-зялёным гальштукам.
  • пакаленне X
    04.05.2023
    "які празвалі «Чабурашка». Усе з-за мазаік на фасадзе, якія знаходзяцца там, колькі памятаюць мясцовыя жыхары"

    трошкі не так) я хадзіла ў гэты садок.. праўда ўсяго два летніх месяцы..
    гэты садок быў для дзяцей з дэфектамі маўлення.. таму яго і назвалі чабуРРРашка.. а мазайка ўжо, як ілюстрацыя
    я ж туды трапіла (у мяне дэфектаў маўлення не было), таму што, месцаў у садках побач з домам не было.. бацькі ж з пакалення бэбі-бумеры)

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць