Грамадства2323

Арастовіч патлумачыў, чаму не баіцца сцэнарыя з расійскім стаўленікам на месцы Лукашэнкі

Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны выказаўся пра тое, што можа быць, калі Лукашэнка памрэ.

Аляксей Арастовіч Алексей Арестович Oleksii Arestovych
Аляксей Арастовіч падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа

На думку Аляксея Арастовіча, якую ён выказаў у інтэрв'ю ютуб-каналу «Фейгин LIVE», у выпадку смерці Лукашэнкі ўзнікне рэзкае абвастрэнне ўнутранай і знешнепалітычнай сітуацыі вакол Беларусі. І наступствы гэтага абвастрэння невядомыя.

Ён адзначае дзве групы меркаванняў. Першая — Масква зараз жа паспрабуе паставіць сваю марыянетку і акупаваць Беларусь. Другая — у Беларусі пачнуцца працэсы, якія дазволяць «вырвацца з кіпцюроў» Масквы.

Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны не верыць у хуткую акупацыю Беларусі. І тлумачыць, чаму.

У Расіі, на яго погляд, няма ніводнага свабоднага сілавіка на тое, каб «нешта там акупаваць, стабілізаваць і кіраваць».

Па-другое, як адзначае Арастовіч, настроі ў Беларусі катэгарычна супраць уступлення ў вайну ў любой форме і знаходжання ў гэтай вайне.

«Лукашэнка, калі ўтрымліваў беларускую армію ад уступлення ў вайну, ён апеляваў да меркавання народа ў гэтым. Усе беларусы разумеюць, што ім дакладна не трэба ў гэтую вайну ўступаць. І не таму, што ён [Лукашэнка] такі залаты і яхантавы. (…) Тут на рэдкасць супалі меркаванні».

Арастовіч не думае, што новы кіраўнік, «незалежна ад таго, марыянетка, ці не, зможа пераламаць трэнд і прымусіць беларусаў ваяваць». Таму ён не вельмі асцерагаецца смерці Лукашэнкі і не верыць, што гэта можа прывесці да ўступлення Беларусі ў вайну. Хутчэй, наадварот:

«Смерць Лукашэнкі ўтрымлівае ў сабе вельмі моцную магчымасць для контргульні. Увесь клан Лукашэнкі будзе знесены. Прыйдуць нейкія палітыкі, якія не могуць не быць кампраміснымі, таму што сілай цяпер у Беларусі ўладу не навяжаш. Чыста маскоўскага стаўленіка там не будзе ва ўмовах, якія там склаліся. І таму ёсць нядрэнны шанец на тое, што ва ўладу прыйдуць людзі з іншым пунктам гледжання адносна Масквы. І з іншым пунктам гледжання адносна Украіны. Яны дакладна не зацікаўленыя ў вайне».

Аляксей Арастовіч лічыць, што смерць Лукашэнкі значным чынам паўплывала б на ход гэтай вайны. А таксама прывяла б да поўнага перафарматавання сітуацыі ў Беларусі і, адпаведна, ва ўсіх сумежных краінах па беларускім вектары. Ён лічыць, што на падзеі, якія разгорнуцца ў Беларусі, ва Украіны таксама будзе шанец паўплываць дыпламатычным шляхам.

Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны адзначае, што ён «больш асцярожны аптыміст у гэтым пытанні, чым песіміст адносна таго, што 40 тысяч беларускіх салдат пабягуць ваяваць з Украінай».

У канцы сваіх разваг Аляксей Арастовіч яшчэ раз падкрэсліў, што не верыць у тое, што Беларусь стане прамаскоўскай: «Там няма такога патэнцыялу ад слова наогул. Чаго яны не хочуць, дык гэта станавіцца прамаскоўскімі. Тым больш, прамаскоўскімі ў варыянце вайны з Украінай».

Чытайце яшчэ:

Арастовіч лічыць, што магчымая другая расійска-ўкраінская вайна. І назваў меркаваныя даты

Арастовіч расказаў, як на пачатку вайны заходнія палітыкі чакалі ад Украіны кампрамісу

Каментары23

  • Ы
    15.05.2023
    Дай Божанька
  • Пень
    15.05.2023
    Няма заўвагаў, усё лягічна й дакладна.
  • давай сцаня поднажми
    15.05.2023
    ШОС

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Раскрыта жорсткае забойства 1997 года ў Гомелі, калі аўтаматам расстралялі сям'ю з 4-гадовым сынам3

Трамп: У ЗША будзе толькі два полы — мужчынскі і жаночы13

Ад зачыненага Чырвонага касцёла патрабуюць амаль 150 тысяч рублёў6

Злачынныя групоўкі прыдумалі новы і досыць крэатыўны спосаб незаўважна перамяшчаць грошы1

«Чарнецкі думае, што слуцкі пояс — папруга, якой яго баця лупцаваў у дзяцінстве» — Халезін пра новага міністра культуры3

У Расонскім раёне лось стаў прычынай жорсткага ДТЗ — у аўтамабілі знаходзіліся дзеці 7 месяцаў і 3 гадоў

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →