Пра тое, што сына прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна Ашота Пашыняна сёння нібыта спрабавалі выкрасці, паведамляюць армянскія СМІ.

«Сёння каля 15:00 сына прэм'ер-міністра Арменіі Ашота Пашыняна спрабавалі выкрасці з тэрыторыі побач з домам. Па папярэдніх звестках, удзельнікамі беспаспяховага выкрадання з'яўляюцца члены грамадскай арганізацыі «Кліч сыноў» (створана бацькамі вайскоўцаў, што загінулі ў Карабахскай вайне восенню 2020 года).
Яны прымусілі Ашота Пашыняна сесці ў аўтамабіль, аднак яму ў нейкі момант удалося выскачыць з машыны, пасля чаго сына прэм'ера збіў аўтамабіль той жа арганізацыі, які рухаўся ззаду», — паведаміла газета «Айкакан жаманак», блізкая да сям'і прэм'ера.
У выніку сын армянскага прэм'ера пашкодзіў нагу, ён звярнуўся ў паліцыю.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары