Літаратура66

«Сапраўдны цуд». Выпадкова знайшоўся невядомы верш Барадуліна

Архітэктарка Ганна Каспяровіч апублікавала ў інстаграме дагэтуль невядомы верш Рыгора Барадуліна. Гэты натхняльны твор дзяўчына атрымала ў свае рукі выпадкова.

Фота: архіў Ганны Каспяровіч

Ганна расказвае, што верш у яе з’явіўся нечакана. Настолькі, што дзяўчына не здолела да канца прасачыць яго паходжанне. «Недзе два тыдні таму адзін вельмі блізкі сваяк перадаў мне ў Кракаў падарунак — некалькі асобнікаў розных рэдкіх кніг, у тым ліку факсімільныя выданні Купалы, Багдановіча. Таксама сярод іх быў зборнік «Прынамсі» Рыгора Барадуліна, выдадзены ў 1977 годзе. Вырашыла, пагартаю тое, што мне перадалі, і пабачыла, што ў кнізе нешта ляжыць. Разгортваю гэтую паперку — а там рукапіс Барадуліна 1998 года.

Потым патэлефанавала свайму сваяку, які перадаў мне кнігу, спытала, як так магло атрымацца. Гэта ўжо немалады чалавек, але ён згадаў, што ў кафэ «Малочнае» праз дарогу ад мінскага цырка была сустрэча, прымеркаваная да Дня Волі, і гэты верш таксама звязаны з нацыянальнай тэматыкай. Магчыма, там хтосьці камусьці перадаў гэтую паперку, і так яна захавалася. Але калі чалавек мне перадаваў гэтую кнігу, ён не памятаў, што там ляжыць нешта такое», — расказала Ганна.

Вось гэты твор:

Вольна разьвінайцеся!

Бел-чырвона-белыя буслы,
Вы — сьцягі,
Якія немагчыма
Зь неба зьняць
З зацятасьцю айчыма.
Вы —
Як нашы шчырыя паслы.
Нашы душы пасылаюць вас
Папрасіць дабраслаўленьня ў Бога,
Каб у Край наш
Пані Перамога
Зноў наведалася ў добры час.
Вам пасьцелім сэрцы,
Як лугі.
Асланяйце Беларусь сьвятую.
Вечны той,
Хто родны Край ратуе.
Вольна разьвінайцеся,
Сьцягі!

4 сакавіка, 98

Рыгор Барадулін.

Беларуска шукала гэты верш у розных крыніцах, кнігах і інтэрнэт-парталах, але не здолела знайсці. Выходзіць, што «Вольна развінайцеся» раней увогуле не даходзіў да чытачоў.

Ганна кажа, што гэта сапраўдны цуд: вось так раптоўна разгарнуць кнігу Рыгора Барадуліна і знайсці такі артэфакт. Дзяўчына разважае, што цяпер гэты верш існуе ў адзіным асобніку, але можна зрабіць так, каб ён быў у кожнага беларуса ў галаве, і тады колькасць яго асобнікаў будзе роўная колькасці беларусаў.

Для самой Ганны беларуская паэзія — не пустыя словы. «Для мяне Барадулін — гэта любоў любоўная. Вельмі падабаецца ягоны гумар, аптымізм, з якім ён ставіўся да жыцця. Чытачы майго інстаграма напісалі, што вось такім чынам, праз верш, Рыгор Барадулін прывітаў нас у такія цёмныя часы і даў надзею, што ўсё будзе добра. Раптоўнасці і нечаканасці здараюцца нават у такія цёмныя часы, так што ўсё магчыма.

Яшчэ вельмі люблю Янку Купалу, для мяне яго вершы — асалода, і цяпер мне таксама перадалі факсімільнае выданне яго зборніка «Жалейка» 1908 года. Ён пісаў вельмі натхнёна, яго вершы даюць надзею. Як сказаў адзін сваяк: не разумею, як Купала раней усё гэта разумеў і жыў, і неяк спраўляўся. Маўляў, я ўжо не магу [спраўляцца], а Купала мог, і Барадулін таксама мог», — кажа яна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Марыська чернобровая
    21.05.2023
    Мне больше нравятся его стихи про Ленина, про Шушенское… в них талант, а здесь пропаганда и агитация. Для читателей из Кракова подойдёт.
  • А иначе не балуй
    21.05.2023
    Ад
    «не трэба, не трэба»
    Да
    «святло патушы»,
    Як да сёмага неба,
    Як да шчырай душы,
    Як ад бліску маланкі
    Да абложных грымот...
    З вераснёвай палянкі
    Хмеліць вераснем мёд.
    Ліўнем стомленым стыну
    На захмарнай градзе...
    Прага
    смаглай пустыні,
    Спёка
    спелых грудзей. А у тебя, Марыська, спелыя грудзi?
  • Эннот
    22.05.2023
    Мда,не Маяковский конечно
    Сьцягi —Лугi
    Но для чудо-истории местного разлива пойдет

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні16

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Пракурор назваў магчымы матыў атакі ў Магдэбургу4

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера33

Кітай сцвярджае, што стварыў першыя ў свеце дроны з лазернай зброяй3

Сталі вядомыя тэхнічныя характарыстыкі звышсакрэтных дронаў, якія ЗША пастаўляюць Украіне5

Вучоныя выявілі сувязь мікрапластыку з шэрагам цяжкіх захворванняў1

У Іране будуць мяняць рыялы на туманы. Амаль за паўстагоддзя людзі так і не прывыклі да новай назвы5

У Расіі працягваецца марафон падпалаў і выбухаў у публічных месцах2

Беларусы вяртаюцца з Еўропы і суткамі стаяць на мяжы, кіламетровыя чэргі26

Вёску ў Брагінскім раёне тэрарызаваў воўк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні16

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →