Вайна1919

ПВК «Вагнер» падчас узброенага сутыкнення з расійскімі салдатамі захапіла ў палон падпалкоўніка арміі РФ і прымусіла яго выбачацца на відэа

Найміты «Вагнера» ўступілі ў бой з брыгадай расійскіх салдат і абясшкодзілі іх, захапіўшы ў палон камандзіра — падпалкоўніка Мінабароны РФ Рамана Венявіціна. Яшчэ адна выразная прыкмета нарастання смуты ў Расіі.

Камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ Раман Венявіцін на відэа ад ПВК «Вагнер». Скрыншот відэа прэс-службы Яўгена Прыгожына

Пра гэта 4 чэрвеня паведаміла прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына ў сваім тэлеграм-канале, паказаўшы афіцыйны рапарт з апісаннем інцыдэнту.

Пазней у той жа дзень прэс-служба Прыгожына выклала відэа з палонным расійскім падпалкоўнікам, у якім той падчас допыту прызнае віну за напад яго салдат на «вагнераўцаў», бо сам быў у той момант «у стане алкагольнага ап'янення» і пры гэтым адчуваў «асабістую варожасць» да наймітаў.

«Я, падпалкоўнік Венявіцін Раман Генадзьевіч, камандзір 72-й брыгады, са сваімі падначаленымі ў стане алкагольнага ап'янення і з-за асабістай варожасці раззброіў адну з груп ПВК «Вагнер» і абстраляў іх машыну. Я вінаваты», — сказаў падпалкоўнік Венявіцін на відэа.

Прычыну сваёй варожасці да наймітаў ён падчас відэа не агучыў, але пры гэтым пагадзіўся з «вагнераўцам» за кадрам, што «на вайне асабістай варожасці быць не павінна».

Зыходзячы з апублікаванага рапарта і відэа, сам канфлікт паміж расійскімі наймітамі і салдатамі рэгулярнай арміі выглядаў так: яшчэ 17 мая пры адвядзенні сваіх сіл з Бахмута найміты ПВК «Вагнер» заўважылі, што на іх шляху ўжо звычайныя расійскія салдаты ўсталёўваюць міны (пра што некалькі дзён таму згадваў сам Прыгожын).

Затым «вагнераўцы» вырашылі абясшкодзіць гэтыя міны, за што нарваліся на абстрэл з боку 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны Расіі, якой кіраваў падпалкоўнік Венявіцін. Па яго загадзе была абяззброена адна з груп хуткага рэагавання «Вагнера» і прабіты рухавік аднаго службовага аўтамабіля. У адказ найміты ўступілі ў кароткі бой з расійскімі салдатамі і захапілі іх разам з камандзірам.

Інфармацыя аб параненых ці забітых падчас таго ўзброенага сутыкнення пакуль што не з'яўлялася. 

Ва ўсёй гэтай гісторыі характэрна тое, што найміты прыватнай вайсковай кампаніі, існаванне якіх з пункту гледжання расійскага заканадаўства з'яўляецца незаконным, мала таго што ваююць на перадавой, дык яшчэ і ўступаюць у прамое ўзброенае сутыкненне з салдатамі расійскай рэгулярнай арміі, захопліваюць у палон старшага афіцэра Мінабароны і выстаўляюць яго ў непрыстойным вінаватым выглядзе на ўсеагульны агляд. Як гэта патлумачыць і якой будзе рэакцыя Мінабароны і Крамля?

Нагадаем, што паміж Прыгожыным разам з «Вагнерам» і Мінабароны Расіі ўжо працяглы час развіваецца канфлікт праз тое, хто больш эфектыўна ваюе супраць Украіны. Адным з самых яркіх эпізодаў гэтага супрацьстаяння быў зварот Прыгожына ў маі, падчас якога той паказваў велізарную колькасць трупаў «вагнераўцаў» і вінаваціў у гэтым кіраўніцтва Мінабароны, патрабуючы ад яго боепрыпасаў для вядзення вайны.

Апроч таго, зусім нядаўна найміты Яўгена Прыгожына ўступілі ў канфлікт з людзьмі Рамзана Кадырава на глебе ўсё той жа эфектыўнасці на полі бою. Аднак да адкрытага сутыкнення гэтая спрэчка так і не дайшла (хоць шанец быў высокі).

Каментары19

  • Ян Севярын Бакей
    05.06.2023
    Прыгожын - бацька Махно? А памятае, чым кончылася у першага "бацькі Махна"?
    Альбо хай сабе і ў Сьценькі Разіна. які яму ,напэўна, бліжэй?
  • Mafkees
    05.06.2023
    Класс! Вот у них там нервяк) А ведь контр наступ еще даже не начинался.
  • Bhagawan
    05.06.2023
    J#&&a žaba hadziuku...

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →