Вайна1313

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце» 

Кіраўнік ПВК «Вагнер» і «кухар Пуціна» выступіў з заявамі, якія могуць сведчыць пра змену настрояў у маскоўскай эліце. Ëн першы амаль адкрытым тэкстам заявіў, што «спецыяльная ваенная аперацыя» была памылкай, якая скончылася правалам.

Пригожин Евгений Prigozhin Yevgeny
Прыгожын Яўген. Скрыншот відэа, май 2023

У баях за Бахмут загінулі 10 тысяч зняволеных і 10 тысяч штатных байцоў ПВК «Вагнер». Пра гэта Яўген Прыгожын заявіў у інтэрв'ю Канстанціну Далгову. Цяжка сказаць, ці гэтыя звесткі праўдзівыя. Аднак яны супадаюць з ацэнкай амерыканскай выведкі. Раней прэзідэнт Байдэн ацаніў страты расіян у 100 тысяч чалавек забітымі і параненымі.

Паводле Прыгожына, страты ўкраінцаў большыя: 50 тысяч загінулых, 50—70 тысяч параненых. Аднак гэта не можа быць праўдай: пры наступальных аперацыях у гарадах тыя, хто наступае, нясуць страты ў разы большыя, чым тыя, хто абараняецца.

Пры гэтым Яўген Прыгожын першым з расійскай эліты адкрыта прызнаў сілу ўкраінскай нацыі і правал задач, якія перад сабой ставіла Масква. А таксама прызнаў, што для Украіны гэтая вайна як Вялікая Айчынная для Расіі ў свой час.

«Украінцы сёння — адны з наймацнейшых у свеце. У іх высокі ўзровень арганізацыі, высокі ўзровень падрыхтоўкі, высокі ўзровень выведкі, у іх ёсць рознае ўзбраенне. Больш за тое, яны працуюць на любых сістэмах: на савецкіх, на натаўскіх, на чым заўгодна — аднолькава паспяхова. Украінцы ваююць для «дасягнення Вярхоўнай мэты», як калісьці мы ў Вялікую Айчынную вайну. Пры гэтым робяць усё вельмі тэхналагічна і вельмі дакладна», — сказаў Прыгожын.

«СВА (у Расіі закон абавязвае называць вайну спецыяльнай ваеннай аперацыяй. — «НН») рабілася дзеля «дэнацыфікацыі» … а мы зрабілі Украіну нацыяй, якую ведаюць ва ўсім свеце.

Зараз што тычыцца «дэмілітарызацыі». Калі ў іх было на пачатак спецаперацыі ўмоўна 500 танкаў, цяпер у іх пяць тысяч. Калі ваяваць тады ўмелі 20 тысяч байцоў, то цяпер 400 тысяч. Як жа мы яе дэмілітарызавалі?

Цяпер мы, наадварот, — хрэн ведае як — мілітарызавалі Украіну», — заявіў кухар Пуціна.

Прыгожын прызнаў правалы расійскай арміі і нават намякнуў на тое, што расійскія зверствы і бамбёжкі згуртавалі народ Украіны.

«Калі мы хочам вярнуць Украіну ў «прарасійскае лона», трэба памяняць верхавіну ўлады, расцалаваць народ у зад і паклікаць іх да сябе. Мы што зрабілі замест гэтага?

Прайшліся па-хамску па ўсёй тэрыторыі ботамі ў пошуках нацыстаў. Пакуль шукалі нацыстаў, накаўбасілі ўсіх, каго можна. Падышлі да Кіева, потым, рускай мовай называю, абасраліся і адышлі. Потым да Херсона — абасраліся і адышлі. Пасля гэтага або да гэтага — Ізюм, Ліман. І неяк у нас усё не складваецца.

Іосіф Вісарыёнавіч бы зрабіў высновы — расстраляў бы чалавек 200… але ў нас ніякіх высноў пакуль не зроблена», — сказаў Прыгожын.

Ëн прагназуе далейшыя праблемы для Расіі.

«Найхутчэй, для нас сцэнар СВА не будзе добрым. Нам трэба рыхтавацца да вельмі цяжкай вайны.

Што ў гэтай вайне трэба рабіць, каб не прасраць Расію? Мы павінны ўвесці ваеннае становішча … мы павінны аб'яўляць новыя мабілізацыі. Мы павінны падчас ваеннага становішча ўсіх перавесці, каго магчыма, на вытворчасць боепрыпасаў. Мы павінны перастаць будаваць шкляныя вежы, як «Газпрам»… перастаць жыраваць, перастаць будаваць новыя дарогі і інфраструктурныя аб'екты. І працаваць толькі на вайну».

Прыгожын нават прызнаў, што Данбас пад расійскім кантролем быў раскрадзены.

«Там жа ў схемах вугальных такія муткі былі! Паставілі туды Курчанку — Курчанку, які раскраў усё, што мог. Зразумела, што пэўная колькасць людзей і ў пагонах, і без пагонаў, і з Адміністрацыі прэзідэнта былі ў долі з гэтым Курчанкам. Але Данбас раскрадалі, простыя рабацягі былі ў задніцы». 

У той жа час Яўген Прыгожын, пра палітычныя амбіцыі якога апошнім часам гавораць усё часцей, пасылае сігналы Захаду і расійскаму грамадству, што ён можа быць адказным палітычным лідарам, завяраючы, што ядзерная зброя не павінна ўжывацца.

«Мы зладзілі бойку. Што такое ядзерны канфлікт? Вось ёсць суседзі. Яны пасварыліся. Ты можаш суседу разбіць морду. Можаш разбіць посуд. Усякае бывае. Але калі цябе сусед паслаў на тры літары, а ты ўзяў сякеру і ўяб*ў яго па башцы — то гэта ўжо такая сабе сітуацыя, дзіўная. Вось ядзерная бомба — гэта сякера. Не трэба за суседам бегаць з сякерай. Трэба сумленна альбо яму п***юлёў уставіць, альбо прызнацца, што ён табе ўставіў. Трэба на полі бою даказваць сваю правату, а не бегаць з сякерай — ядзернай бомбай».

Зруйнаваны Бахмут. Фота: 24-ая АМБр

У Расіі нарастае незадаволенасць кіраўніцтвам сілавых структур, на якіх ускладаюць адказнасць за разгром расійскіх войскаў ва Украіне. Аналітыкі адзначалі, што Яўгену Прыгожыну ў той жа час коштам дзясяткаў тысяч жыццяў стваралі рэпутацыю чалавека, які ўсё ж узяў Бахмут. Праўда, гэтая аперацыя зацягнулася на доўгія дзевяць месяцаў.

«Усе абмяркоўваюць інтэрв'ю Прыгожына і не могуць зразумець, як жа ён кажа такое, пра што іншым і маўчаць страшна! Але ўсё становіцца на свае месцы, калі дапусціць, што ўсе гэтыя адкрыцці — інфармацыйная падрыхтоўка да перамоў і непазбежных кампрамісаў», — піша расійскі публіцыст Сяргей Старавойтаў.

Чытайце таксама: Пуціну перад тэлекамерамі падарылі карту, дзе «ніякай Украіны няма». Выявілася, што яна там такі ёсць, а вось Пецярбург, Сібір і Крым не расійскія

Каментары13

  • Джек Блэк
    24.05.2023
    Мутит Аптекарь.
  • ром
    24.05.2023
    если апустить личность Пригожина)) то нибыта апазицыянер гаворыть)) и как есть
  • Mafkees
    24.05.2023
    [Рэд. выдалена]

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →