Культура1313

Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны

Гісторык і журналіст Дзяніс Марціновіч напісаў палітычную біяграфію Мікалая Слюнькова. Кіраўнік, ад погляду якога ніякавелі генералы, дажываў сваё жыццё ў трохпакаёвай кватэры, усімі забыты. 

Фота: БелТА

«Мне было цікава прасачыць, як паветра свабоды пачынала гуляць па адной шостай тэрыторыі зямной прасторы»

У гэтым годзе кніга «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» стала адным з пераможцаў на конкурсе «Шуфлядка», што ладзіла каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, у намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза».

Пачынаецца кніга Дзяніса Марціновіча з яго асабістага ўспаміну пра Мікалая Слюнькова: 

«У дні, калі пісалася гэтая кніга, на мінскай вуліцы Пуліхава час ад часу можна было заўважыць старога, што ішоў з крамы з пакетам, у якім ўгадваліся хлеб і малако. Мала хто мог пазнаць у ім аднаго з кіраўнікоў савецкай імперыі і ўсёмагутнага кіраўніка рэспублікі, ад не тое каб слова — ад погляду якога ніякавелі генералы і міністры. Усімі забыты, ён дажываў сваё жыццё ў трохпакаёвай кватэры, амаль нікому не даючы інтэрв’ю», — піша аўтар. 

«Перад вамі не проста біяграфія Слюнькова. Гэта погляд на гісторыю Беларусі за паўстагоддзя, бо герой гэтай кнігі быў непасрэдным удзельнікам асноўных падзей. А яшчэ гэта кніга дазволіць зазірнуць ужо ў гісторыю незалежнай краіны. Бо якраз Мікалай Мікітавіч вывеў на першыя ролі тую эліту, чые рашэнні да гэтага часу ўплываюць на развіццё Беларусі», — адзначае аўтар. 

Упершыню зацікавіўся савецкім перыядам Дзяніс Марціновіч яшчэ ў 7 класе. Тады яму трапіла ў рукі біяграфія першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. А праз год хлопец «захварэў» на перабудову, калі прачытаў пра апошняга генеральнага сакратара Міхаіла Гарбачова. 

Біяграфію апошняга Дзяніс неаднаразова перачытваў.

«Праз цікавасць да яго на гістфаку БДУ пайшоў спецыялізавацца на гісторыі Расіі. Мне было цікава прасачыць, як імперыя — СССР — развальвалася, як паветра свабоды пачынала гуляць па адной шостай тэрыторыі зямной прасторы. Былі моманты, калі мне ў гістарычным плане было вельмі сумна, я тады перачытваў падзеі 1991-га. Гэта для мяне крыніца надзеі, натхнення. Ніякія імперыі не вечныя. 

Была мара тады напісаць дысертацыю пра перабудову. Але мне намякнулі, што займацца сучаснасцю ніхто не хоча, бо нават у тыя нулявыя гады сучаснасць была небяспечная: чым далей ад яе, тым лепш. Дыплом і кандыдацкую дысертацыю пісаў па 1920-30-х», — расказвае ён. 

Дзяніс Марціновіч. Фота: Настасся Панкратава

Але любоў да перабудовы нікуды не знікла.

«Выпадкова ў пачатку вучобы на гістфаку даведаўся, што сярод кіраўнікоў тагачаснага СССР быў беларус, член палітбюро Мікалай Слюнькоў.

У Расіі як бы хапала сваіх людзей, пра якіх многія гісторыкі пісалі, я разумеў, што няма сэнсу даследаваць перабудову выключна як гісторыю Расіі. Таму я на 5 курсе, у 2008 годзе, вырашыў для душы пачаць пісаць палітычную біяграфію Мікалая Слюнькова.

Пасля ў магістратуры і ў аспірантуры мне адразу сказалі, што дысертацыю па гэтым перыядзе я не абараню. І мелі рацыю. Пісаў магістарскую, кандыдацкую, кнігі пра Караткевіча, тэатральныя рэцэнзіі, уласна працаваў, каб на жыццё зарабіць, а мой рукапіс пра Слюнькова існаваў паралельным жыццём». 

«Гэта першая біяграфія Слюнькова»

Працаваў над кнігай Дзяніс Марціновіч з доўгімі перапынкамі амаль 15 гадоў. 

«Мог год увогуле не чапаць, а пасля актыўна пісаць, напрыклад, месяц. Апошні год тэкст чысціў, глядзеў у асноўным стыль, рэдагаваў», — кажа ён. 

Сярод крыніц, якія выкарыстоўваў Дзяніс, — архівы, дзе, у тым ліку знаходзіцца асабістая справа Мікалая Слюнькова: уласныя даследаванні іншых гісторыкаў, публікацыі ў прэсе і інтэрв’ю з некаторымі людзьмі, якія ведалі кіраўніка БССР ці сутыкаліся з ім асабіста. 

«Напрыклад, Іосіф Навумчык быў сакратаром Віцебскага абкама па ідэалогіі ў той час. Размаўляў з ім, ён чытаў мой рукапіс. Хацелася, каб нехта з той партыйнай эліты ўсё ж паглядзеў. Яму тады спадабалася. 

Размаўляў з журналістам Аляксандрам Уліцёнкам (працаваў у 1980-я ў газеце «Праўда» па БССР). Запісаў таксама невялікі каментар Станіслава Шушкевіча. Фактычна Слюнькоў даў старт кар’еры Шушкевіча. Ён рэкамендаваў яго прарэктарам БДУ, кім Станіслава Станіслававіча і зацвердзілі», — расказвае Дзяніс. 

Падчас напісання кнігі аўтар стараўся вытрымліваць баланс паміж чытэльным стылем і факталогіяй, доказамі.

«Імкнуўся аналізаваць, мог адзначыць, напрыклад, што які-небудзь аўтар, які пісаў пра Слюнькова, у пэўным моманце не мае рацыю, і тлумачыў, чаму я так лічу. Натуральна, ёсць мае ўласныя высновы, згаджацца з імі альбо не — справа чытача. 

Увогуле гэта першая біяграфія Слюнькова. Наогул біяграфій кіраўнікоў Беларусі XX-XXI стагоддзя амаль няма. Існуюць панегірычныя, занудныя савецкія біяграфіі кіраўнікоў 1920-х, а таксама кнігі пра Панцеляймона Панамарэнку, Кірылу Мазурава (яе рэдактарам, дарэчы, была яго дачка), ёсць некалькі кніг пра Пятра Машэрава», — расказвае аўтар.

Мікалай Слюнькоў. Фота: «Наша Ніва»

«Ахвярамі яго бяздзейнасці сталі тысячы беларусаў»

Ва ўступе дзейнасць Мікалая Слюнькова аўтар апісвае так: 

«Узначаліўшы рэспубліку, ён закруціў гайкі, наладзіў дысцыпліну, пераадолеў эканамічны крызіс. Пачала яшчэ больш эфектыўна развівацца прамысловасць, трохі ажывілася сельская гаспадарка. Ды і ў эканоміцы ён разбіраўся куды лепш, чым Машэраў.

Разумеючы, што ў краіне няма грошай, ён — патрыёт, дзяржаўнік і здаровы кансерватар — прапанаваў скараціць выдаткі на «абаронку». У нашы дні нават ідэя адмяніць парад выклікае нездаровае абурэнне, а тут чалавек не пабаяўся замахнуцца на святое.

Дзіўны лёс, незвычайны кар’ерны ўзлёт, нібыта ідэальная біяграфія. І амаль ніякіх фактаў, якія могуць расчараваць беларусаў», — піша Марціновіч. 

Адзін з фактаў, які зачапіў Дзяніса, — дзеянні Мікалая Слюнькова падчас чарнобыльскай катастрофы ў БССР. 

«Да Слюнькова прыходзілі навукоўцы, казалі, што можна зрабіць, напрыклад адмяніць першамайскую дэманстрацыю, даць людзям ёд, але ён нічога з гэтага не стаў выконваць. Слюнькоў баяўся страціць сваю пасаду. Аднаму з навукоўцаў ён казаў: уявіце сітуацыю, калі людзей адселяць з тэрыторыі, а потым высветліцца, што ў гэтым не было патрэбы», — кажа ён. 

У 1988-м падчас землятрусу ў Арменіі Мікалай Слюнькоў, які працаваў тады ўжо ў Маскве, павёў сябе інакш. 

«Арганізавалі камісію, якая паляцела ў Арменію, Слюнькоў таксама быў у ёй. Мяне ўразіў кантраст. Атрымліваецца, што на той момант ён ужо быў вялікім начальнікам. Акрамя Гарбачова, яму ніхто не мог нічога сказаць, ён разняволіўся, дзейнічаў так, як было патрэбна. А ў Беларусі ён мог дзейнічаць, але не зрабіў гэтага. Ахвярамі яго бяздзейнасці сталі тысячы беларусаў. Слюнькоў не быў злачынцам ад нараджэння, але ён злачынствы зрабіў, хаця ў яго быў выбар», — разважае Дзяніс.

З самім Мікалаем Слюньковым Дзяніс не размаўляў. Толькі аднойчы бачыў яго на вуліцы. 

«Калі хочаш поўную свабоду падчас напісання такой працы, то лепш не сустракацца з самім героем, яго сваякамі. Ты павінен быць збоку, глядзець з дыстанцыі, каб быць аб’ектыўным. Таксама Слюнькоў не даваў інтэрв’ю, быў даволі закрытым чалавекам у гэтым сэнсе», — тлумачыць Дзяніс. 

«Слюнькоў вельмі паўплываў на далейшае развіццё Беларусі»

У пачатку кнігі Дзяніс дае вось такую характарыстыку Слюнькову: 

«У гэтага чалавека было ўсё, акрамя, мабыць, машэраўскіх абаяння і харызмы. Можа, гэты чалавек мог бы стаць сапраўдным беларускім лідарам? Бо яго мінусы сур'ёзна хвалявалі толькі інтэлігенцыю ды выклікалі раздражненне хіба ў асобных прадстаўнікоў эліты. Калі б… Калі б не адбыліся падзеі, пра якія пойдзе гаворка ў гэтай кнізе», — піша ён. 

У цэлым для аўтара Мікалай Слюнькоў — адмоўны палітык. Але Дзяніс Марціновіч адзначае, што ён быў даволі таленавітым чалавекам: разбіраўся ў эканоміцы лепш за ўсіх астатніх кіраўнікоў БССР. 

«Пры ім узровень жыцця стаў лепшым, — кажа ён. — З другога боку, Чарнобыль пераважвае ўсё. Дзеянні відавочна былі злачыннымі. 

Слюнькоў ажыццявіў кадравую рэвалюцыю. Замянілі вельмі шмат машэраўскіх кадраў, прыйшло новае пакаленне, яны былі гаспадарнікамі. Большасць з іх прыйшлі з вытворчасці, заводаў. І праблема гэтых людзей, якіх Слюнькоў фактычна прывёў да ўлады, была ў тым, што ў іх цалкам адсутнічала нацыянальная самасвядомасць. Каштоўнасць беларускай мовы для іх была незразумелая, яны яе не любілі. Ментальна былі савецкімі людзьмі, якія працягвалі рабіць стаўку на Маскву. 

Калі ў 1991-м Беларусь стала незалежнай, можна было рабіць рэформы, а «каманда» Слюнькова ўсе спробы патапіла. Калі б у 1990-я рэформы прайшлі, Беларусь была б зусім іншай. Слюнькоў вельмі паўплываў на далейшае развіццё Беларусі», — лічыць Дзяніс Марціновіч.

Пра каго з сучасных палітыкаў Дзяніс напісаў бы біяграфію?

«Ні пра каго. Гэта вельмі доўгі працэс. Калі адкрыюцца архівы, мне было б цікавей дапоўніць таго ж Слюнькова, зрабіць другое выданне. Падаецца, што ў кожнай сферы павінен быць свой адмыслоўца, хай хтосьці іншы напіша пра кагосьці з сучасных палітыкаў, пакіну гэта іншаму чалавеку», — падсумоўвае ён.

Кнігу яшчэ не надрукавалі. Найбліжэйшым часам фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвесціць тэндар для выдавецтваў на выданне кніг лаўрэатаў. Тады стане вядома, калі будзе выдадзеная кніга Дзяніса Марціновіча «Слюнькоў. Палітычная біяграфія». 

Чытайце таксама: 

Кніга беларускай блогеркі, якая змагалася з ракам, б'е рэкорды продажаў

«Сапраўдны цуд». Выпадкова знайшоўся невядомы верш Барадуліна

У канцы мая выйдзе беларускі пераклад кнігі «Свінні»

Кнігі гэтай пісьменніцы дапамагаюць падлеткам разабрацца са сваімі праблемамі

Каментары13

  • Алек. Ру
    06.06.2023
    Ніхто з беларускіх кірау́нікоу́ не працавау́ на карысць Беларусі, толькі на карысць Крамля. Адзінае выключэнне, бадай, Станіслау́ Шушкевіч
  • Белорус
    06.06.2023
    "Калі ў 1991-м Беларусь стала незалежнай, можна было рабіць рэформы, а «каманда» Слюнькова ўсе спробы патапіла" .
    В очередной раз убеждаюсь в дилетанстве и снобстве представителей древнейших профессий. Нет, вас должны были слушать! Хотите как в Украине? Так записывайтесь в полк Калиновского и забудьте про Беларусь.
  • Жвір
    06.06.2023
    Усе тыя працэсы ясныя й без біяграфіі такога ахренець дзеяча. І не ён вывеў тых агра-люмпэнаў, а сыстэма, рэакцыю якой усе й пражываюць дасюль. Але й гэта ня ўсё, бо яны, у сваю чаргу, толькі шрубчыкі Крамлёўска-Лубянкаўскага механізма. Не лічу патрэбным увогуле нават узгадваць на тых "грыбоў", тым больш, каб чытаць яшчэ іх біяграфіі. Во дзе, прабачце, фуфло прапануюць, дзіву даўся.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ3

У калодзежы ў Смаргонскім раёне патанула 96-гадовая жанчына

Мінскі тэатр імя Горкага закрыўся на рамонт. Якім ён будзе пасля абнаўлення3

Страх пустой прасторы. Што яднае готыку і савецкі бабушатнік?13

Інтэрвальнае галаданне можа дапамагчы схуднець але не палепшыць здароўе — навукоўцы

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд4

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →