Замест Хагі Вагі — Карлсан. У Баранавічах у сацыяльнай рэкламе сучасныя малюнкі для дзяцей перамалявалі на савецкія
У мінулым годзе фасад газаразмеркавальнай падстанцыі ў маладым парку Баранавічаў абнавілі: на сцены нанеслі яркія памяткі аб паводзінах дзяцей і дарослых у побыце пры выяўленні паху газу. Тады былі намаляваны героі папулярных у сучасных дзяцей відэагульняў. Цяпер іх замалявалі, піша мясцовае выданне Bar24.by.

Так фасад падстанцыі выглядаў раней
Цяпер на сценах будынка з'явіліся новыя персанажы: замест Хагі Вагі і Сірэнагаловага фасад упрыгожваюць Нязнайка, Карлсан і Воўчык са знакамітых савецкіх мультфільмаў, на якіх раслі яшчэ баранавіцкія начальнікі.
Ці працуе такая рэклама для сучасных дзяцей, невядома.

Усе фота: BAR24


Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары