Здарэнні1

Спыняўся рух на Аўтазаводскай лініі метро

Адбыўся інцыдэнт з пасажырам на станцыі «Пралетарская».

19 чэрвеня ў 13:56 спынены рух на Аўтазаводскай лініі метро ў сувязі з інцыдэнтам з пасажырам на станцыі «Пралетарская». Пра гэта паведамляе Мінскі метрапалітэн, не прыводзячы падрабязнасцяў.

Праз нейкі час рух быў адноўлены.

Каментары1

  • ЯНКА
    19.06.2023
    РЭХА ПАДЗЕНЬНЯ

    😱 Пару дзён таму, цэнтар «гораду грахоў» — спаруды нібы помнікі, няўгледны віртуальны прах, пах пылу, топалевы пух. Я нехлямажа сыхожу з гэтае пякоты пад зямлю й тутака, на станцыі мятра, чую «Чалавек на рэйках, чалавек!». Падхіляў да краю плятформы — ды не, не на, а якраз ляжыць між рэек, так бы мовіць, цалкам слушна, па інструкцыі — каб цягнік праехаў акурат над ім і толькі дабіў падстрэленую псыхыку.

    🦸‍♂️ Туды, у ямку, сіганулі два вайскоўцы, прышпільна, што замежнае краіны. А людзі мітусяцца над тэй ямаю, даюць парады, здымаюць на далькажыкі. Вайскоўцы ж прыводзяць, дарэчы, немаладога веку прыстойна апранутую ахвяру ў пачуцьці, але ўсё адно пад ею чарнее калюжына крыві.

    🚇 І тутака, асьляпляючы сцэну сваімі сафітамі, ляціць на іх пякельны прыгажун цягнік. Людзі нахіліліся над прорыньню, матляюць рукамі й галовамі: «Стой! Сто-ой!!!». Дык тэй, бач ты, і спыніўся ў тунэлі, так нікога й не раструшчыўшы...

    🕖 Нарэшце вайскоўцы замежнае краіны «эксгумавалі» акрываўленае цела зь ямы, цела закруціла галавой і ўсьміхнулася. Цягнік прычаліў на пэрон, зь яго высыпаліся пасажыры, а пасажыры-глядачы праваліліся ў ягоныя сталёвыя вантробы й зьніклі ў прышласьці.

    🎭 І «шо», разынка ў чым? А разынка «шоў» у тым, што ўрачы не прыляталі! Не аб'явіўся нават ніякі дзяжурны фэльчар, а дзяжурныя сілавікі й ахоўнічкі нібы скрозь зямлю паправаліліся — толькі кудысьці найглыбей за сорак мэтраў, дзе залягае гэна станцыя.

    🫣 Вось такая здарылася на маіх вачох анархія, маці яе, парадку! :)

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы1

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Google вывучыла дзеянні прадстаўнікоў пакалення Z у інтэрнэце

Блогерку Асю Паплаўскую не прынялі ў манашкі ў Польшчы12

«Нікому не кажа, чый сын». Як у Пекіне вучыцца Коля Лукашэнка21

Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал 2

Начальнік Генштаба назваў умову, пры якой Беларусь можа прымяніць тактычную ядзерную зброю19

Пад Слаўгарадам фура сутыкнулася з легкавіком: аўто ўсмятку, трое загінулі

«На прывабную бландзінку, археолага з навуковай ступенню, Уладзімір Караткевіч звярнуў увагу адразу»

Пластыкавая бутэлька з вадою на сонцы выдзяляе таксіны. Вось што трэба пра гэта ведаць

Зяленскі адказаў, як можа весці мірныя перамовы з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы1

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →