Свет

Першае пасля вагнераўскага мяцяжу з'яўленне Шайгу на публіцы аказалася «кансервай». І вось пра што гэта можа сведчыць

Міністр абароны Сяргей Шайгу ўпершыню сёння з'явіўся на публіцы з моманту вайсковага бунту ПВК «Вагнер». Але, па звестках прарасійскіх ваенкараў, відэа з ім запісалі яшчэ ў пятніцу. Публікацыя такога відэа ў панядзелак можа сведчыць пра тое, што Шайгу захавае сваю пасаду, як піша «Агентство».

На гэтым здымку з відэазапісу, апублікаванага 26 чэрвеня 2023 г. прэс-службай Мінабароны Расіі, відаць, як міністр абароны Сяргей Шайгу ляціць на вайсковым верталёце для агляду пазіцый расійскіх войскаў у неназваным месцы ва Украіне. Фота: прэс-служба Мінабароны РФ праз AP

Тэлеканал «Звязда» апублікаваў відэа паездкі Шайгу ў пункт кіравання Заходняй групоўкай войскаў у зоне баявых дзеянняў. На кадрах паказаны палёт і пасяджэнне, але гук відэа адключаны.

Блізкі да Мінабароны РФ тэлеграм-канал «Рыбарь» выказаў здагадку, што відэа — «кансерва» (так называюць загадзя запісаныя відэа, якія пазней улады выдаюць за знятыя ў пазнейшыя даты). «Рыбарь» мяркуе, што відэа знялі яшчэ да пачатку бунту Прыгожына. У сваіх высновах канал прыводзіць інфармацыю вайсковага блогера Барыса Рожына. У пятніцу той паведамляў пра візіт Шайгу ў Белгародскую вобласць.

Былы амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфол адгукнуўся на гэту падзею. Ён напісаў у твітары, што з'яўленне відэа з Шайгу — гэта «сігнал, што яго не знімуць». «Прынамсі, цяпер», — удакладніў ён у іншым допісе.

«Прысутнасць на кадрах разам з Шайгу Яўгена Нікіфарава і Міхаіла Зусько сведчыць, што яны захавалі пасады камандуючага і начальніка штаба Заходняй ваеннай акругі», — напісаў таксама ваенны аналітык Роб Лі.

Шайгу і Герасімава, якіх Прыгожын абвінаваціў у правалах расійскага войска, не бачылі з моманту пачатку бунту. Гэта нават спарадзіла чуткі сярод ваенкараў пра тое, што Шайгу прыбяруць з пасады міністра, а яго месца зойме губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.

Усяго раз з'яўляўся падчас бунту і сам Уладзімір Пуцін. Ён запісаў зварот на камеру з невядомага месца. Нарадаў з яго ўдзелам паказана не было. Аналіз відэа палётаў прэзідэнцкіх бартоў у выхадныя можа сведчыць пра тое, што прэзідэнт РФ у суботу ад'язджаў у сваю рэзідэнцыю на Валдаі.

З вечара суботы няма паведамленняў у тэлеграм-канале прэс-службы Прыгожына. Спробы журналістаў звязацца з Прыгожыным скончыліся няўдачай.

Як стала вядома «Коммерсанту», на раніцу 26 чэрвеня крымінальная справа аб арганізацыі ўзброенага бунту (арт. 279 КК РФ), галоўным фігурантам якой стаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, не спыненая. 

Каментары

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць