Грамадства2

Суд пакараў штрафам хулігана, які разбіў шыбы ў магілёўскім касцёле. Але плаціць ён не будзе

Храм лічыцца адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святыняў Беларусі.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве. Фота архіўнае

Мужчына сёлета ў студзені разбіў шыбы ў магілёўскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава. У красавіку суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў яго вінаватым паводле артыкула аб хуліганстве і прызначыў штраф. Але плаціць абвінавачанаму не давядзецца, мяркуючы па выраку, апублікаваным у банку судовых рашэнняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Згодна з матэрыяламі справы, увечары 19 студзеня мужчына быў п'яны і знаходзіўся каля касцёла. Ён наўмысна і без прычыны кінуў не менш за пяць разоў камяні і плітку ў пяць вокнаў. Такое парушэнне грамадскага парадку, паводле пастановы суда, «выявілася ў відавочным для яго самога і для навакольных дэманстратыўным грэбаванні агульнапрынятай культурай паводзін людзей, у агрэсіўным супрацьпастаўленні сваёй асобы інтарэсам грамадства, навакольным і нормам маральнасці, якія вызначаюць добрапрыстойныя паводзіны».

Чалавек разбіў шэсць шыбаў і тры шклопакеты, пашкодзіў пяць аконных рамаў, чым нанёс маёмасную шкоду на суму 496,49 рубля.

Вінаватым на судзе ён сябе прызнаў, шкоду кампенсаваў і раскаяўся. Праз тыдзень пасля хуліганства ён пацвердзіў свае паказанні на месцы, «прадэманстраваў, якім чынам ім былі пашкоджаны шыбы касцёла».

Паводле заключэння эксперта, падчас злачынства мужчына пакутаваў ад двух псіхічных расстройстваў, але ён мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў. На момант суда абвінавачаны пакутаваў толькі ад аднаго захворвання. Ён быў не здольны самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы ў крымінальным працэсе, але быў прызнаны судом разумным. Ні на алкагалізм, ні наркаманію ён не хворы, па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна, раней не судзімы.

Згодна з часткай 1 артыкула 339 (хуліганства) КК Беларусі, суд пакараў яго штрафам памерам 3700 рублёў.

Але, улічваючы ягонае ўтрыманне пад вартай, было вырашана мужчыну «цалкам вызваліць ад адбывання прызначанага пакарання ў выглядзе штрафу». Асуджанага адпусцілі ў зале суда.

Пашкоджанні касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава атрымаў ноччу на 20 студзеня. Гэты храм, пабудаваны ў XVIII стагоддзі, — помнік архітэктуры ў стылі барока, ён лічыцца адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святыняў у Беларусі.

Каментары2

  • mikola
    28.06.2023
    Jak tak ? Narmalnyh ludzeu zamykaiuc ni za sto ! A idyiotau atpuskaiuc !
  • Талаш
    28.06.2023
    mikola, вОрон вОрону...... сам дальше знаешь....

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Усе навіны →
Усе навіны

Азаранка пайшла следам за Сабаленкай2

Прапагандысты посцяць фота пра «раскошнае жыццё» прэм'еркі Эстоніі пры СССР. Аказалася, што ўсё не так1

«Звычайна лісты даходзілі рэгулярна». Ад Рыгора Кастусёва няма лістоў паўтара месяца1

«Ці трэба быць шчырым з бандытамі і дзікімі звярамі?»

20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму24

У сацсетках беларусам актыўна прапануюць купіць правы. Як працуе махлярская схема?1

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё33

Расія за год скінула на ўласную Белгарадскую вобласць 38 авіябомбаў3

На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Галоўнае
Усе навіны →