Усяго патроху1111

У Еўропе белыя буслы гняздзяцца разам з чорнымі і нават утвараюць аднаполыя пары

Змешанае гнездаванне чорных і белых буслоў — вельмі рэдкая з'ява. Часцей яна адзначаецца ў заапарках, калі няма выбару партнёра. Але ў гэтым годзе ў Еўропе заўважылі цэлыя дзве змешаныя пары буслоў на волі, як піша сайт «Дзікая прырода побач».

Пара чорнага і белага буслоў вывела птушанят у Германіі. Фота: az-online.de

З 19 сакавіка вакол гнязда белых буслоў у нямецкім Людэры кіпелі жарсці: чатыры буслы біліся за права тут агнездавацца. Раней пазначаны людзьмі бусел Генрых у выніку перамог і чакаў на гняздзе сваю даўнюю партнёрку Ільзу. Але замест яе з'явілася настойлівая Ісіда — самка чорнага бусла: Генрых яе праганяў, але ў выніку прыняў.

З 14 красавіка незвычайная пара ўжо наседжвала яйкі. У маі ў гняздзе вылупіліся незвычайныя бусляняты: белыя з шэрай галавой. Цяпер яны шчасліва растуць на бялковай дыеце з чарвякоў, грызуноў, жаб і рыбы.

Другая пара з чорнага і белага буслоў у 2023 годзе была заўважаная ў Чэхіі ў мястэчку Горні Чэрэкеў (Horní Cerekev), толькі чорным там быў самец. Пасля некалькіх капуляцый яго, праўда, прагнаў самец белага бусла, але яйкі самка ў выніку адклала.

Спарванне чорнага і белага буслоў у Чэхіі. Фота Jan Ipri

Звычайна чорны і белы буслы вядуць розны лад жыцця і рэдка сустракаюцца. Белыя буслы могуць жыць калоніямі звычайна побач з чалавекам, а чорны гняздуецца адзінкавымі парамі ў лясах або гарах і вядзе даволі скрытны лад жыцця.

Цікава, што ў 2020-2021 гадах у адной з вёсак у Клецкім раёне чорны бусел ганяў белых буслоў з іх гнёздаў, але таксама спрабаваў — беспаспяхова — заляцацца і да самкі белага бусла.

А ў іншым чэшскім мястэчку Хінаў (Chýnov) гэтай вясной незвычайная пара ўтварылася з дзвюх самак белага бусла. Яны абедзве ў пачатку мая адклалі яйкі ў адно гняздо.

Арнітолагі адзначаюць, што гэта першая рэгістрацыя аднаполай пары ў белых буслоў. У іншых відаў птушак гомасэксуальныя пары сустракаюцца даволі часта.

За паводзінамі птушак сочаць праз камеру на гняздзе. Абедзве бусліхі дабудоўвалі гняздо, віталі адна адну клёкатам, затым разам адклалі 8 яек, што і стала пацвярджэннем таго, што гэта дзве самкі.

Адна з іх і раней займала гэта гняздо, але ў пары з самцом. Іх гнездаванне было паспяховым: летась пара выгадавала трох птушанят. Але гэтай вясной самец не вярнуўся. Пазней прыляцела іншая самка бусла, якая засталася на гняздзе разам з першай.

Арнітолагі не разлічвалі, што з яек хтосьці вылупіцца, бо камера не зафіксавала капуляцый на гняздзе, а за яго межамі буслы займаюцца каханнем рэдка. Але частка яек аказалася аплодненай: з васьмі яек вылупілася пяць птушанят. Праўда, трое птушанят пасля загінула, яшчэ адно, слабое, забралі ў цэнтр рэабілітацыі, а адно пакінулі ў гняздзе.

Каментары11

  • анчоус
    30.06.2023
    Цяпер яны шчасліва растуць на бялковай дыеце з чарвякоў, грызуноў, жаб і рыбы.
    Рэд. , ну вы жжоце 🤣
  • лябядиная вернасць
    30.06.2023
    НН, прэкраці 🤣 бусел - гэта ж сімвал наш
    і што цяпер з гэтымі ведамі пра бусліную нявернасць рабіць?


  • Ram
    30.06.2023
    Навіна без аніводнага кантэксту і "павестачкі? 🤡

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →