Усяго патроху22

Каля Запарожжа ў абмялелай пасля падрыву Кахоўскай ГЭС зоне Дняпра знайшлі старажытны дубовы човен

У Запарожскай вобласці падчас абследавання абмялелай у выніку падрыву Кахоўскай ГЭС берагавой зоны выявілі дубовы човен, узрост якога можа дасягаць больш за 1000 гадоў. Пра гэта падчас брыфінгу сказала в. а. гендырэктара Нацыянальнага запаведніка «Хорціца» Святлана Ахрыменка, як паведамляе «Укрінфарм».

«Супрацоўнікі запаведніка падчас чарговага абследавання на раней затопленым участку берага знайшлі дубовы човен. Човен знаходзіўся на зрэзе вады і ўвесь час то высыхаў, то намакаў. Яго перамясцілі ў рэстаўрацыйны ангар для правядзення кансервацыйных работ», — сказала спецыялістка.

Па словах навуковага супрацоўніка Нацыянальнага запаведніка Алега Тубольцава, такіх чоўнаў на тэрыторыі Украіны выявілі каля 30.

Знойдзены човен выраблены з суцэльнага ствала дуба, яго даўжыня — 6 метраў 80 см, вышыня бартоў — каля паўметра.

Як адзначалася падчас брыфінгу, у мінулым каля берагоў вострава Хорціца знаходзілі падобныя чаўны, звязаныя са старажытнарускім паселішчам на ім. Яно існавала з X па XIV стагоддзе. Такія чаўны выкарыстоўваліся для рыбалоўства і іншых промыслаў, мясцовых перавозак, а таксама для абслугоўвання перапраў.

Знаходка была ў вельмі дрэнным стане. Па стане захаванасці драўніны эксперты мяркуюць, што ўзрост лодкі можа дасягаць больш за 1000 гадоў. Але больш дакладнае датаванне стане магчымым пасля правядзення радыевугляроднага аналізу. На чоўне ёсць нейкія асобныя сімвалы, але што яны азначаюць, пакуль незразумела.

Човен па частках перамясцілі ў рэстаўрацыйны ангар. Цяпер ён мае патрэбу ў тэрміновай кансервацыі, апрацоўцы спецыяльным хімічным растворам і ў далейшай рэстаўрацыі, каб стаць музейным экспанатам.

«Корпус чоўна захаваўся на 70%. Падчас раскопак ён расклаўся на некалькі элементаў. Працы шмат наперадзе. Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра і мы гэтую славутасць захаваем», — адзначыў удзельнік экспедыцыі, падчас якой човен быў выяўлены.

Раней паведамлялася, што ў выніку падрыву расіянамі Кахоўскай ГЭС у Дняпры пачаў рэзка зніжацца ўзровень вады. Для выяўлення помнікаў гісторыі і археалогіі, якія знаходзіліся на затопленых участках, супрацоўнікі Нацыянальнага запаведніка «Хорціца» вядуць штодзённы маніторынг прыбярэжнай паласы.

Каментары2

  • mikola
    01.07.2023
    hoc nesta znaisli....
  • Я
    03.07.2023
    1000? А что так мало? Из Украины же все люди пошли и разошлись по земле.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць