Грамадства3030

У Літве пражывае ўжо да 60 тысяч беларусаў. Але ва ўладаў краіны ёсць засцярога

Вялікая колькасць беларусаў прыехала ў Літву пасля пачатку рэпрэсій увосень 2020 года, а таксама пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Фота: «Наша Ніва»

Разам з тым незразумела, колькі дакладна беларусаў і расіян прыехала ў Літву пасля ўварвання Расіі ва Украіну. «Гэта 55 000 беларусаў і менш за 20 000 расіян», — сказаў старшыня парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынас Кашчунас.

Дэпартамент міграцыі сцвярджае, што выдаў дазвол прыкладна аналагічнай колькасці беларусаў, але расіян паказвае ўдвая менш, піша Delfi.lt.

Грамадзянам Расіі выдадзена да 8000 дазволаў на жыхарства ў Літве і віз з пачатку вайны да сённяшняга дня.

У выпадку з грамадзянамі Беларусі — іх каля 60 000», — сказала кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

Па даных дэпартамента, неабавязкова ўсе беларусы засталіся ў краіне, яны маглі з'ехаць у іншыя краіны ЕС.

«Дакладную колькасць мы не можам назваць, бо гэтыя людзі прыязджаюць і з'язджаюць. Тое, што яны прыехалі, не значыць, што яны знаходзяцца ў Літве і цяпер», — заўважыла Гудзінскайце. Усе, хто атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве, абавязаныя дэклараваць месца жыхарства. Паводле звестак Цэнтра рэестра, летась па стане на 24 лютага дазвол на жыхарства ў Літве мелі 17 200 расіян і 32 700 беларусаў. Цяпер гэтыя лічбы такія: 20 300 расіян і 55 300 беларусаў.

Аднак сярод людзей, якія прыязджаюць дзеля бяспекі ў Літву, ёсць і тыя, хто ўяўляе пагрозу краіне. За паўгода праз пагрозу нацыянальнай бяспецы ў Літву не ўпусцілі 1000 расіян і беларусаў.

«Беларусам не дазволілі ўезд 800 разоў, а расіянам — 150, гэта са снежня мінулага года да сённяшняга дня», — сказала Гудзінскайце.

Самы вялікі паток расіян і беларусаў ехаў у Літву, калі не было строгіх праверак, да снежня 2022 года.

Таксама літоўская разведка паведамляе, што назіраецца пошук сродкаў для таго, каб унесці разлад паміж уцекачамі з Расіі і Беларусі і літоўцамі.

Ёсць людзі, якія кажуць, што пагрозу можа ўяўляць і стаўленне расіян, беларусаў да Літвы або да гісторыі Літвы.

«Ёсць такая дактрына ліцвінізму, згодна з якой ВКЛ — дзяржава беларусаў, а не літоўцаў. І тут з'яўляюцца нюансы, стаўленне да незалежнасці Літвы, яе ролі, да Вільні», — сказаў Кашчунас.

Каментары30

  • *
    07.07.2023
    Засьцярога не новая. Па вэрсіі сучаснай Летувы беларусы калі і існавалі, то выключна на другасных ролях (быдларусы - як мне не аднойчы казалаі), і ўжо дакладна (па іх вэрсіі) ніякага дачыненьня да ВКЛ не маюць. Калі чалавек мае выразную сьвядомасьць, хай сабе у нечым можа і перабольшаную, то ен небяспечны для Летувы. І небяспечны больш ніж той самы вагнэравец
  • Basyl
    07.07.2023
    "Также литовская разведка сообщает, что заметен поиск средств для того, чтобы посеять раздор между беженцами из России и Беларуси и литовцами." Знаете, ваш президент с этим сам прекрасно справляется
  • Вось
    07.07.2023
    Зайдзіце на Вікіпедыю (нават на англамоўную, а не на жамойцкай мове) і паглядзіце як там летувісы трактуюць сваю гісторыю, “свае” статуты, якія напісаны на мове, якую яны нават не разумеюць. Наратыў такі, што статуты напісалі неадукаваныя русіны па замове літоўскіх князёў)) Дарэчы, гэта камень і ў агарод беларусаў (у першую чаргу інтэлігенцыі), што абыякава ставяцца да рэдагавання англамоўных артыкулаў на Вікіпедыі, якія тычацца нашай гісторыі і спадчыны. PS: ну і хатняя заданне, пачытайце таксама сучасныя летувісцкія падручнікі па гісторыі, пачытайце польскія - беларусы там амаль не згадваюцца. Горай толькі лукашыцкія і расейскія падручнікі. Па расейскай версіі нас увогуле не існуе (наратыў пра адзіннарот, Ленін прыдумаў мову і гд.), а па версіі лукашыстаў наша сапраўдная гісторыя пачалася толькі з прыходам камуністаў і чырвоных камісараў, а ў 1994 быццам бы ўрэшце прыйшоў “збаўца” і “выратаваў” беларусаў…

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць