Каліновец Клачко «Кусь»: Я прыехаў змагацца не за вызваленне Украіны, а за вызваленне Беларусі. І ў гэтым маё адрозненне ад «Янкі»
У Аляксандра Клачко «Куся» адносна гэтага іншая думка:
«Я паехаў ва Украіну тады, і цяпер, і ўвесь гэты час я змагаюся за вызваленне Беларусі. Гэта мая прынцыповая пазіцыя і адрозненне ад «Янкі». Прынамсі, у рыторыцы, якую я пачуў у тым інтэрв’ю, што Беларускі добраахвотніцкі корпус створаны, каб вызваліць Украіну.
Я падкрэсліваю і я гэтага не хаваю: я прыехаў змагацца не за вызваленне Украіны, я прыехаў змагацца за вызваленне Беларусі. Проста ў гэтым кірунку мая мэта супадае з Украінай, дзякуй вялікі Украіне за гэта.
Бо ў вызваленні Беларусі я бачу два этапы. Першы этап — гэта поўнае вызваленне тэрыторыі Украіны і параза Расіі ў гэтай вайне.
Вызваленне Украіны — гэта не галоўная мэта для мяне, гэта толькі палова. Мая галоўная мэта — вызваленне Беларусі, у адрозненне ад таго, што я чую ад «Янкі». Калі Расія прайграе, калі Расія не будзе падтрымліваць [Лукашэнку] і ўплываць на беларускія падзеі, у нас, у беларусаў, з’явіцца шанец 50:50, што мы зможам вызваліць Беларусь.
І я кажу беларусам: не чакайце полк Каліноўскага, не трэба! Я лічу, што падзеі павінны завіраваць унутры Беларусі.
І мы, добраахвотнікі, у тым ліку полк Каліноўскага, «Янкі», спадзяюся, не застанецца недзе там, што гэта немагчыма, і пойдзе дапамога. Харугвы, дзе рыхтуюцца хлопцы, унутры краіны гэтае віраванне, і ўсе гэтыя ручаі эмігранцкія, якія гатовыя рызыкаваць здароўем і жыццём дзеля вызвалення Беларусі, — яны ўсе разам сцякуцца, мы аб’яднаемся, і мы прарвём, як плаціну, гэты рэжым Лукашэнкі!»
Каліновец «Кусь»: Любы дзеяч беларускай рэвалюцыі перастане для мяне існаваць, калі возьме ўдзел у гандлі палітвязнямі ў абмен на зняцце санкцый
На сцяне памяці пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне з'явіліся партрэты беларусаў
Баец «Кусь» з Палка Каліноўскага — аб працы на чыгунцы і ў БРСМ, выпрабаванні вайной і выбары паміж палонам і смерцю
Каментары