Свет1313

Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага

У Краснадары застрэлілі Станіслава Ржыцкага — намесніка начальніка гарадскога аддзела мабілізацыйнай працы, капітана 2-га рангу. Раней ён быў камандзірам падводнай лодкі «Краснадар», з якой запускалі крылатыя ракеты па Украіне.

Станіслаў Ржыцкі, адстаўны камандзір падлодкі «Краснадар»

14 ліпеня 4-гадовая Ліза Дзмітрыева з мамай ішлі на заняткі да лагапеда ў самым цэнтры ўкраінскага горада Вінніца. У дзяўчынкі быў сіндром Даўна, паўгадовай яна перажыла складаную аперацыю на сэрцы. Ірына Дзмітрыева прысвяціла ўсё сваё жыццё, каб выхадзіць дачушку.

У гэты дзень расіяне ўдарылі крылатымі ракетамі па Вінніцы. Гэта быў разгар таго перыяду, калі Масква спадзявалася паставіць Украіну на калені бамбёжкамі гарадоў, якія вяліся з трох кірункаў: з Беларусі з поўначы, з Расіі з усходу і з Чорнага мора з поўдня. «Калібр» у Вінніцу прыляцеў з Чорнага мора.

Ліза загінула імгненна. Маму з траўмай жывата шпіталізавалі.

Жахлівыя кадры абляцелі свет. На адным з іх нежывое дзіця. Побач ляжыць адарваная нага дарослага. 

Усяго тады ў Вінніцы загінула 24 чалавекі, сярод іх трое дзяцей, 202 чалавекі былі параненыя.

Украінскія расследавальнікі прыйшлі да высновы, што «Калібры» па Вінніцы былі выпушчаныя з падлодкі «Краснадар». Афіцыйнай цэллю быў Дом афіцэраў, аднак дакладнасць расійскіх ракет невысокая нават па афіцыйных параметрах. Да таго ж абстрэл быў сярод белага дня, калі ў цэнтры горада была сціжма народу: Вінніца ж у глыбокім тыле, людзі адчувалі сябе ў бяспецы, горад прыняў тысячы ўцекачоў з усходу, поўдня і поўначы краіны.

Абставіны забойства Станіслава Ржыцкага

Невядомы падлавіў 42-гадовага Станіслава Ржыцкага на ранішняй прабежцы. У марскога афіцэра стрэлілі некалькі разоў у спіну і грудзі. Ён загінуў на месцы нападу.

Забойцы маглі адсачыць Ржыцкага праз аплікацыю для бегуноў Strava — той пастаянна выкладаў у сеціва свае забегі. Прычым заўсёды па аднолькавым маршруце. 

Паліцыя Краснадара паспела агучыць прыкметы магчымага забойцы. Пазней, 11 ліпеня, расійскія медыя заявілі пра затрыманне падазраванага ў забойстве — 64-гадовага Сяргея Дзенісенкі, заслужанага майстра спорту па каратэ, прэзідэнта Федэрацыі шатакан каратэ-до Украіны.

Расійскія тэлеграм-каналы адзначаюць, што з падводнай лодкі Ржыцкі звольніўся праз абставіны службы.

Апошнія гады ён па дзевяць месяцаў плаваў у Міжземным моры, праз што ў яго распалася два шлюбы. 

ГУР Украіны ўзмацняе падазрэнні 

Напярэдадні забойства Ржыцкага Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала інтрыгуючае відэа пад назвай «Настаў час адплаты».

Далей украінская вайсковая разведка апублікавала паведамленне пра забойства Ржыцкага, дзе здзекліва падзялілася невядомымі шырокай публіцы абставінамі. У прыватнасці, што ў яго стрэлілі не чатыры, а сем разоў. Назвалі і зброю — пісталет Макарава.

Тым не менш адказнасць за забойства ваеннага праціўніка ГУР на сябе не ўзяло. 

Тактыка Масада супраць Расіі?

Расійскія медыя паспяшаліся акрэсліць ліквідацыю Ржыцкага «тактыкай Масада». Тут у іх выйшла агаворка па Фрэйду, бо Ізраіль сапраўды вядзе паляванне на сваіх ворагаў-тэрарыстаў.

Аднак выглядае, што, хутчэй, русіяне сутыкнуліся з дзеяннем старой мудрасці: «Што пасееш, тое і пажнеш». Супраць Масквы выкарыстоўваюць яе ўласную тактыку — акцыі прамога дзеяння. Калі, вядома, украінскія спецслужбы сапраўды датычныя да забойства Ржыцкага.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія ладзяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ.

Спробы замаху на камандзіраў АТА, супрацоўнікаў спецслужбаў і лётчыкаў добра вядомыя ва ўкраінскім грамадстве. Толькі кіраўнік вайсковай разведкі Кірыла Буданаў перажыў 10 замахаў. 

Расіяне ахвотна распавядаюць, як яны нібыта ліквідавалі крылатымі ракетамі «Калібр» Валерыя Залужнага і Кірылу Буданава. Пасля чаго тыя сапраўды на некаторы час зніклі з публічнай прасторы, напэўна, з патрэб бяспекі.

Таемная вайна Расіі з Захадам і з Украінай вядзецца даўно. Дастаткова ўзгадаць забойства Аляксандра Літвіненкі ў Вялікабрытаніі, спробу забойства Сяргея Скрыпаля. Пасля 2022 года яна набыла сістэмны характар. А цяпер Крэмль выклікаў на сябе адказ з выкарыстаннем тым самых сродкаў. Загінулі прапагандысты Дар'я Дугіна і Уладлен Татарскі, быў цяжка паранены расійскі неанацыст Захар Прылепін. А Станіслаў Ржыцкі — першы забіты адстаўны расійскі камандзір.

Каментары13

  • Яська
    11.07.2023
    Все правильно, мочить преступников против человечества в сортире, без суда и следствия!! Чтобы эта гребаная хунта что в рашке, что в РБ, поняли, не только с цветочками могут выходить в знак протеста.....
  • Давай пагойдаемся
    11.07.2023
    Вышел как-то поручик Ржицкий на утреннюю пробежку. Бежит себе ZОЖ, надеется дожить до 150 лет... И тут кто-то больно ударил его в спину. Оглянувшись поручик Ржицкий увидел, что это асфальт. "А вот твоя панама!" - сказал Василий Иванович, и произвел контрольный в голову. Но поручик Ржицкий ничего не ответил на эту шутку, потому что умер.
  • Мушчына 30 лет
    11.07.2023
    Во-первых, есть инфа (например bbc пишет), что Ржицкий уволился ещё до начала "спецоперации".
    Во-вторых Strava недоступна в России (ну заодно и в Беларуси). Можно конечно скачать apk, запустить впн, но большие вопросы, станет ли этим заниматься офицер в отставке...

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →