Грамадства1

Палітвязень у адной з калоній не можа ажаніцца праз адміністрацыю ўстановы

Хлопец (імя не называецца ў мэтах бяспекі), які цяпер адбывае тэрмін па «палітычный» крымінальнай справе ў адной з папраўчых калоній, некалькі месяцаў не можа пабрацца шлюбам са сваёй дзяўчынай, як паведамляе «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота

У красавіку нявеста запоўніла адпаведную заяву ў ЗАГС па месцы прапіскі, даслала яе ў калонію і стала чакаць, пакуль аформяць другую частку заявы і дашлюць зноў ёй. Заяву палітвязня, якую ён таксама павінен быў даслаць на волю, не прапусціў цэнзар без тлумачэнняў. Тады дзяўчыне ў спецаддзеле сказалі аформіць заяву ў ЗАГС каля калоніі і адправіць ва ўстанову. Але цэнзар зноў не прапусціў — нібыта заявы нельга дасылаць

Тады ў спецаддзеле выказалі новую версію: заявы на шлюб ёсць у калоніі, і зняволенаму трэба яе папрасіць, запоўніць, а супрацоўнікі самі яе адправяць. Вязень так і зрабіў у канцы мая, але дзяўчына да гэтага часу не атрымала дакументы. 

У калоніі ёй сказалі, што заяву не могуць даслаць, бо «яна не блізкі сваяк асуджанага». Пры гэтым блізкія сваякі не могуць пабрацца шлюбам. Родныя хлопца лічаць, што адміністрацыя калоніі адмыслова перашкаджае яму ажаніцца.

Каментары1

  • mikola
    12.07.2023
    Adsjadic....Vyidze i azenjacca....Udaczy ! Sjadzec jamu ni douga? Za gety czas moza i vypravicca.

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II11

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду3

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →