Нерухомасць22

У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?

З надыходам лета ў Мінску назіраецца павышаны попыт на жыллё. Паглядзелі, што адбываецца на рынку сталічнай нерухомасці і якая сітуацыя ў рэгіёнах.

Попыт на кватэры ў сталіцы за першае паўгоддзе 2023 года аказаўся найбольшым за ўсю гісторыю назіранняў. Фота: «Наша Ніва»

Мінск б'е рэкорды?

Па даных рэестра цэн на нерухомасць, за чэрвень у Мінску было зарэгістравана 1815 здзелак куплі-продажу кватэр з улікам доляў і пакояў. Для параўнання, у маі гэты паказчык склаў 1642 здзелкі. Агулам попыт на кватэры ў сталіцы за першае паўгоддзе 2023 года аказаўся найбольшым за ўсю гісторыю назіранняў.

Расце колькасць здзелак і ў Мінскім раёне. За чэрвень было зарэгістравана 502 здзелкі, тады калі ў маі 450. У два першыя месяцы вясны было 413 і 403 здзелкі адпаведна. 

Як рэагуюць цэны

Пры гэтым, цана «квадрата» застаецца амаль нязменнай. Сярэдні кошт метра ў прададзеных у Мінску кватэрах за чэрвень 2023 года раўняўся $1366.

Такім чынам, сярэдні кошт квадратнага метра ў сталіцы ўпершыню ад пачатку вайны перасягнуў даваенны ўзровень, калі «квадрат» у сярэднім каштаваў $1353.

Мінімальная цана за ваенны перыяд была на ўзроўні 1242 $/м².

Сітуацыя ў рэгіёнах

Апроч Мінска, значнае павелічэнне попыту на нерухомасць назіраецца ў Гродне. Згодна з данымі Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за першы месяц лета ў гэтым абласным цэнтры было зарэгістравана 434 здзелкі з жылой нерухомасцю, калі ў маі такіх было ўсяго 265, а ў красавіку — 258. Для параўнання, у чэрвені 2022 года ў Гродне было зафіксавана 284 здзелкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У іншых абласных цэнтрах такога ўсплеску не заўважана. Аднак пэўны прырост таксама назіраецца ў Гомелі. Там у мінулым месяцы было зарэгістравана 325 здзелак. У маі такіх было 307, а ў красавіку — 252.

Прычын некалькі

Пра магчымыя прычыны такіх паводзін насельніцтва мы пацікавіліся ў эксперта BEROC Анастасіі Лузгіной. На думку эканамісткі, адной з найважнейшых прычын з'яўляюцца змены ў грашова-крэдытнай палітыцы.

«Стаўкі па крэдытах паступова зніжаюцца, што робіць куплю жылля больш даступнай. Паралельна з гэтым зніжаюцца стаўкі па рублёвых укладах. Усё гэта падштурхоўвае людзей да куплі нерухомасці, паколькі цяпер таксама значна звузіліся магчымасці выдаткаваць грошы куды-небудзь яшчэ», — лічыць экспертка.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Эканамістка адзначае, што, нягледзячы на тое, што рызыкі і некаторая нявызначанасць захоўваюцца, людзі прывыклі да іх, а паколькі нічога новага не адбываецца, то далей будуюць планы на жыццё.

«У дадатак да гэтага аднаўляюцца даходы ў адносінах да мінулага года, а інструментаў, куды можна інвеставаць грошы, не так ужо шмат. Стаўкі па рублёвых і тым больш па валютных укладах невысокія, таму тыя, у каго ёсць нейкія назапашванні, могуць задумвацца аб набыцці нерухомасці. А калі на куплю грошай не хапае, то можна ўзяць адносна танны крэдыт», — разважае Лузгіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сярод іншага, экспертка звяртае ўвагу на пэўны адкладзены попыт, калі ў першы час пасля пачатку поўнамаштабнай вайны многія перанеслі куплю жылля на больш стабільны час.

«Таксама на рост попыту на жыллё ў Мінску могуць уплываць жыхары рэгіёнаў, якія на фоне ўсё тых жа патаннелых крэдытаў і адносна невысокіх цэнаў на нерухомасць у сталіцы сталі аддаваць перавагу куплі кватэры менавіта ў Мінску», — лічыць Анастасія Лузгіна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытаце таксама:

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Макс Корж пабудаваў хатку проста сярод лесу

Каментары2

  • Ледницкая
    14.07.2023
    С Лузгиной такой экономист, как с папы банкир. Зачем чушь публикуете?
  • Максим Дизайнер
    14.07.2023
    Бедные, голодные, несчастные беларусики!Крывавая дыктатура!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць