Грамадства

Стала вядома пра яшчэ адзін нядаўні суіцыд беларускага салдата, гэтым разам памежніка

Пра самагубства вайскоўца паведаміла Гродзенская памежная група. Паводле яе, паблізу памежнай заставы «Тушамля» ў Свіслацкім раёне знайшлі цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду».

На мяжы з Польшчай у Свіслацкім раёне

Пра гэту смерць паведамілі яшчэ 4 жніўня.

Салдат быў 2002 года нараджэння, яго прызвалі на службу ў памежнай групе ў красавіку 2023 года. Дэталі здарэння не ўдакладняюцца.

Сёння таксама стала вядома пра суіцыд салдата тэрміновай службы ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам.

У апошні год суіцыды ў беларускім войску пачасціліся. У красавіку стала вядома пра салдата, які застрэліўся ў Брэсце, а 20 сакавіка ў памяшканні памежнага кантролю «Высока-Літоўск» у вёсцы Абяроўшчына, які знаходзіцца на мяжы з Польшчай, выявілі труп вайскоўца-памежніка.

9 жніўня пра суіцыд у Печах тэрміновай службы паведаміла «Зеркало»і «Флагшток». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць