Грамадства33

Кіраўнік Брэсцкай вобласці калекцыянуе зуброў

Старшыня Брэсцкага абласнога выканкама Юрый Шулейка сабраў у сваім кабінеце вялікую калекцыю фігурак зуброў.

Юрый Шулейка і яго зубры. Фота: тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама.

У стэлажы бачна каля 20 розных статуэтак ляснога волата. Фота апублікаваў тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама.

Новага зубра ў калекцыю Шулейку днямі падарыў кіраўнік Віцебскай вобласці.

54-гадовы чыноўнік — з мястэчка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вучыўся ў Магілёўскім тэхналагічным універсітэце (1992). Потым стаў працаваць на Гродзенскім мясакамбінаце, дзе з невялікімі паўзамі адпрацаваў да 2005 года.

Потым яшчэ сем гадоў аддаў працы ў сферы мяса — у Лідзе і Гродне. У 2012 спачатку стаў намеснікам старшыні Гродзенскага райвыканкама, а ў 2013 — аблвыканкама. У 2017-м Лукашэнка прызначыў Шулейку памочнікам па Гомельскай вобласці, а ў студзені 2021-га яго прызначылі кіраўніком Брэсцкай вобласці.

Каментары3

  • Žvir
    13.08.2023
    Uchvalna. :)
  • Расціслаў
    13.08.2023
    Што яшчэ станоўчага напіша НН пра бандытаў, што захапілі родную краіну і, не пакладаючы рук, працуюць на рэжым?
     
  • Ёсік
    13.08.2023
    Які ён кіраўнік, калі праз тэрыторыю Брэсцкай вобласьці, як у сябе ў аўлах, швондаюцца іншаземцы з надзеяй патрапіць ў Польшчу. А як жа памежная зона, куды мяне без спецыяльнага дазволу, які трэба атрымаць, пазначыўшы прычыну наведваньня, у памежным камітэце, не пусьцяць. Якая розьніца, што ён зьбірае, ....

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць