Кіно66

«Засуджу». Рэжысёр Курэйчык пракаментаваў навіну пра тое, што першая серыя «Акрэсціна» не будзе даступна беларусам

Днямі адзін са стваральнікаў серыяла «Акрэсціна» ананімна расказаў, што першую серыю не пакажуць беларусам. Рэжысёр серыяла Андрэй Курэйчык адрэагаваў на гэту заяву.

андрэй курэйчык Андрей Курейчик
Андрэй Курэйчык. Скрын ютуб-канала Курэйчыка

Пра тое, што першая серыя праекта «Акрэсціна» не будзе даступная беларускаму гледачу, паведаміў тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд» са спасылкай на аднаго са стваральнікаў.

«І гэта добра, бо беларусы гэтага не зразумеюць. Мы яе паказвалі замежнікам: літоўцам, французам, венграм. Ім наша гісторыя пра 2020 года цікавая, замежны глядач будзе яе глядзець», — сказаў той чалавек.

Гэтыя словы абурана пракаментаваў рэжысёр Андрэй Курэйчык.

«Я такога цынізму ў сваім жыцці не сустракаў. Фільм «Акрэсціна» планаваўся і першапачаткова пазіцыянаваўся як беларускі праект для беларусаў. Мы здымаем для нас пра нашу ж гісторыю.

Я як праваўладальнік, сцэнарыст, рэжысёр скажу так: не, так не будзе. Калі, не дай бог, гэта каманда для венграў будзе паказваць у абыход беларусаў, я іх засуджу.

Бо гэта ў дачыненні да беларусаў подласць», — заявіў Курэйчык на сваім ютуб-канале.

Па словах рэжысёра, на вытворчасць серыяла было патрачана каля 200 тысяч еўра. Ён кажа, што сам не атрымаў ні капейкі ганарару ад медыя «Маланкі», разам з якім здымаў праект.

***

Серыял «Акрэсціна» пачалі здымаць у Літве ў пачатку мінулага года. Калі гледачы пабачылі кадры бэкстэйджу, то абурыліся сцэнамі расстрэлу людзей у турме. Сам стваральнік потым тлумачыў, што гэта быў сон аднаго з герояў.

Усе працоўныя матэрыялы па «Акрэсціна» цяпер знаходзяцца ў літоўска-беларускага выдання «Маланка», якое займалася інфапрамоцыяй серыяла.

Каментары6

  • Лол
    22.08.2023
    Карацей, піар кампанія пачалася. Будзе шмат размоваў, сенсацый і інтрыг, а ў канцы пшык і “вы не так поняли афтора, вы не доросли, сами сделайте лучше». Але самае галоўнае, Курэйчык у Йелі(ці дзе ён там выкладае) можа выкладаць далей, бо ён супраць дыктатуры здымае фільмы і дбае пра палітвязняў. Ну а тое, што 200 000$ патрацілі на пустое, ну і ладна.
  • Вероятный
    22.08.2023
    Подласць, Курэйчык - гэта ўдзел у расейскіх прапагандысцкіх праектах накшталт "Двіжэніе вверх". 

    Пасля 2014-га. 
  • Смехопанорама.
    22.08.2023
    Особенно понравилось " я их засужу". Пора уж опуститься на грешную землю, засудитель.

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой2

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Усе навіны →
Усе навіны

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа21

«Мы — надзейны тыл». Кандыдат-спойлер Чамаданава знялася з выбараў30

Прастуда без тэмпературы — добра ці дрэнна?2

Прэс-сакратарка партыі Трампа мае беларускія карані ФОТЫ21

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам36

«Ён ёй выколваў вочы». У Расіі на стэнд так званых герояў СВА павесілі фота гвалтаўніка і забойцы6

Наўседа і Грыбаўскайце спрабуюць не дапусціць да ўлады «Зары над Нёманам»13

Мінус спойлер. Афіцэр Бобрыкаў зняўся з выбараў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой2

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Галоўнае
Усе навіны →