Грамадства2727

Ціханоўская расказала, як беларусы могуць паўплываць на рашэнні літоўскіх чыноўнікаў адносна абмежаванняў

23 жніўня Святлана Ціханоўская наведала літоўскі Сейм, дзе абмеркавала са спікеркай Вікторыяй Чміліце-Нільсэн умовы і абмежаванні для беларусаў, якія жывуць у Літве. Пра вынікі сустрэчы дэмакратычная лідарка паведаміла «Нашай Ніве».

Першапачаткова, як расказвае Ціханоўская, яна падзякавала Літве за падтрымку, якую яна аказвае беларусам, вымушаным пазбягаць рэпрэсій. Разам з калегамі палітык расказала аб сітуацыі ў Беларусі, аб рэпрэсіях, якія доўжацца, аб тым, у якіх умовах трымаюць палітвязняў, а таксама аб працы дэмакратычных сіл. 

Асноўнай тэмай размовы ў Сейме быў закон, вынесены на абмеркаванне ў парламенце. Паводле яго, беларусы, якія наведваюць Літву і пераязджаюць туды жыць, могуць трапіць пад тыя ж абмежаванні, што і расіяне.

«Мы данеслі нашу пазіцыю, што ні ў якім выпадку нельга ў адным законе казаць пра беларусаў і расіян, каб не выглядала, што для расіян і беларусаў робяць адно і тое ж, — каментуе Ціханоўская.

— У нас абсалютна розны кантэкст і рознае стаўленне да вайны. Беларусы знаходзяцца ў жудаснай сітуацыі, калі, не маючы краіны за сабой, мы спрабуем абараніць права беларусаў на самавызначэнне. Якія б ні былі рэпрэсіі, беларусы ўнутры краіны ўсё роўна не здаюцца, выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі і за ўкраінцаў і плацяць за гэта высокую цану. Нашы добраахвотнікі гінуць ва Украіне, людзей у Беларусі саджаюць за данаты ўкраінскай арміі.

Цяпер гэты закон выглядае так, што ў адным абзацы там і беларусы, і расіяне. Калі ён будзе прыняты ў такім выглядзе, гэта будзе выгадна толькі расійскай і лукашэнкаўскай прапагандзе. Апошні час мы назіраем, што іх задача — сутыкнуць ілбамі літоўцаў і беларусаў, робяцца ўкіды пра ліцвінізм.

Мы бачым таксама, што абмежаванні, якія абмяркоўваюцца, могуць выклікаць негатыўную рэакцыю з боку саміх беларусаў, і гэтага ні ў якім разе нельга дапусціць. Беларусы паважаюць незалежнасць Літвы і цэласнасць яе межаў, і гэтыя ўкіды толькі на руку рэжыму».

Палітык адзначае, што ў Беларусі ліцвінізм не абмяркоўваюць, 99% людзей увогуле не ведаюць, што гэта такое, але яго абмяркоўваюць у Літве. На думку Ціханоўскай, гэта робіцца, каб сапсаваць стаўленне да беларусаў, — гэта цяпер вельмі патрэбна лукашэнкаўскаму рэжыму, бо Літва моцна падтрымлівае беларусаў. Магчыма, наступнай хваляй будзе падобная гісторыя, напрыклад, у Польшчы, дзе беларускіх уцекачоў таксама актыўна падтрымліваюць.

Ці чуюць беларусаў літоўскія чыноўнікі? Так, упэўненая Ціханоўская, але нам варта быць больш актыўнымі: «У Сейме нас чуюць, бо мы прыйшлі і расказалі [пра сябе], але вялікае пытанне — як паўплываць на меркаванне грамадзян Літвы. Таму мы мусім быць актыўнымі: хто можа, пастаянна павінен выходзіць у СМІ, арганізоўваць, напрыклад, дыскусіі і дэбаты з літоўскімі інфлюэнсерамі.

Абапіраючыся на ліцвінізм, які цяпер жуецца, можна арганізаваць гістарычную канферэнцыю, каб мы яўна выказалі свае мэсэджы і раз і назаўсёды спынілі злоўжыванні нацыяналістычнымі з’явамі.

То-бок беларусаў мусіць быць болей. Нам кажуць, маўляў, вас не бачна, няма вашых сцягоў, вы выходзіце раз на паўгода на нейкія акцыі. Дзе вы, вы працягваеце барацьбу? Так, у кабінетах нас чуюць, бо мы даносім пазіцыю. Але самае галоўнае — гэта людзі, яны ўплываюць на рашэнні, якія прымаюць чыноўнікі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Кіраўнікі памежных службаў Літвы, Латвіі і Польшчы абмеркавалі магчымы сцэнар закрыцця мяжы з Беларуссю

Як змянілася сітуацыя на мяжы пасля закрыцця Літвой двух пунктаў пропуску

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Каментары27

  • хмык
    23.08.2023
    "Палітык адзначае, што ў Беларусі ліцвінізм не абмяркоўваюць, 99% людзей увогуле не ведаюць, што гэта такое,"
    ды лана, Свелана... по себе судите?
  • свіння
    23.08.2023
    "ліцвінізм, які цяпер жуецца, можна арганізаваць гістарычную канферэнцыю, каб мы яўна выказалі свае мэсэджы і раз і назаўсёды абрубілі злоўжыванні нацыяналістычнымі з’явамі.
    "
    віншую, Рэд.
    пгэзідэнтшчыца, каторую вы заслужылі

    https://nashaniva.com/324720
  • Vad
    23.08.2023
    Света, так а что делать тем кого уже объявили угрозой нац безопасности? Вы как то собираетесь решать проблемы этих людей?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць